• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасля публікацыі пра дзедаўшчыну ў рэдакцыю “Газеты Слонімскай” прыйшоў супрацоўнік міліцыі

    Журналістаў папрасілі напісаць тлумачальныя наконт таго, як рыхтаваўся матэрыял.

    Кастрычніцкі матэрыял “В литовской армии нет дедовщины, там каждый день казармы моет уборщица…” аўтарства журналістаў “Газеты Слонімскай” Таццяны Плахетка, Мікіты Пастухова і Міколы Канановіча займеў нечаканы працяг.

    У першай палове дня 9‑га лістапада ў рэдакцыю завітаў участковы інспектар міліцыі Слонімскага РАУС Дзмітрый Кірыкаў, які папрасіў журналістаў даць тлумачэнні пра напісання названнага артыкула.

    — З вобласці нам прыйшоў загад правесці праверку па факце публікацыі гэтага матэрыялу на тэму дзедаўшчыны. Бо гэтая праблема цяпер на асобым кантролі, — патлумачыў свой візіт старшы лейтынант міліцыі.

    Тлумачэнні далі. Героеў публікацыі і іх дадзеныя не выдалі. Аўтар гэтых радкоў зрабіў сэлфі з міліцыянерам ды папрасіў калегу сфатаграфаваць для гісторыі сваю тлумачальную запіску для міліцыі.

    — У вас тут так усё сур’ёзна! — сказаў на гэта міліцыянер.

    Так. У нас усё сур’ёзна. Як і ў краіне наогул, у якой у мірны час прывозяць дамоў нежывых салдат.

    Фота аўтара

    Падпісвайцеся на канал ГА «БАЖ» у «Тэлеграм»!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.