• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паводле сваякоў, Дзмітрыя Семчанку асудзілі яшчэ на 13 сутак арышту

    Суд Фрунзенскага раёна Мінска 3 кастрычніка пакараў колішняга палітычнага аглядальніка тэлеканала АНТ, экс-кіраўніка “прэзідэнцкага пула” журналістаў другім запар адміністрацыйным арыштам

    Дзмітрый Семчанка павінен быў выйсці на волю 30 верасня пасля адбыцця 15 сутак арышту ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Той вырак агучыла намесніца старшыні суда па крымінальных справах Юлія Блізнюк – ужо “штатная” для сям’і Семчанкаў. Яна двойчы перад гэтым вяла працэс супраць Дзмітрыя, а таксама пакарала буйным штрафам ягоную жонку Юлію.   

    15 верасня сужэнцаў затрымалі нібыта за “рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў”. Паколькі яны выхоўваюць непаўнагадовае дзіця, маці пасля складання пратакола адпусцілі да суда, а бацьку пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання.   

    На наступны дзень, 16 верасня, колішняга супрацоўніка АНТ адправілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту “за дробнае хуліганства”. Юлія Семчанка, якая мае дыплом журналіста, але цяпер працуе візажысткай, абышлася штрафам у памеры 960 рублёў.  

    Аднак замест вызвалення напрыканцы мінулага тыдня Дзмітрыя Семчанку адвезлі ў Фрунзенскае РУУС Мінска, дзе склалі новы адміністрацыйны пратакол і пакінулі за кратамі на 72 гадзіны.

    3 кастрычніка ягонае знаходжанне пад арыштам Фрунзенскі раённы суд працягнуў на амаль два тыдні. Прычым, адрозна ад папярэдняга разбіральніцтва, таемна. Цэлы дзень сваякі журналіста правялі пад будынкам суда, але на дошцы аб’яваў звесткі пра разгляд справы так і не з’явіліся. Пры гэтым перад закрыццём установы па тэлефоне ў канцылярыі сказалі, што Дзмітрый Семчанка “асуджаны на 13 сутак арышту”. Гэтую ж інфармацыю потым пацвердзілі і  ў Фрунзенскім РУУС, куды сваякі ўжо збіраліся падаваць заяву пра знікненне чалавека.    

    Зрэшты, родныя асуджанага прызнаюцца, што не асабліва разлічвалі на вызваленне ў прызначаны судом тэрмін. 29 верасня ў кампанію “Белагра”, дзе Дзмітрый Семчанка працаваў прэс-сакратаром пасля сыходу з дзяржаўнага тэлеканала, прыйшлі сілавікі, арыштавалі кіраўніцтва і шэраг супрацоўнікаў.

    Неўзабаве стала вядома пра пачатыя крымінальныя і адміністрацыйныя справы ў дачыненні да камерсантаў за ўдзел у мірных акцыях 2020 года і падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. Пры тым, што фармальнай падставай візіту спачатку агучвалася нібыта “ухіленне ад падаткаў”.      

    Больш за 10 гадоў – ад 2009-га да 2020-га – у якасці спецыяльнага карэспандэнта, а пасля палітычнага аглядальніка Дзмітрый Семчанка працаваў на тэлеканале АНТ. Ён пераможца нацыянальнага конкурсу “Тэлевяршыня”, лаўрэат шматлікіх прафесійных прэмій. За сукупнасць заслуг атрымаў давер ад калег-прапагандыстаў узначаліць “прэзыдэнцкі пул” з найбліжэйшага медыйнага атачэння Лукашэнкі.   

    Аднак у жніўні 2020-га публічна асудзіў беспрэцэдэнтную жорсткасць сілавых структур у дачыненні да масавых акцый пратэсту і на знак пратэсту супраць дзяржаўнай палітыкі ўдушэння іншадумства звольніўся з тэлеканала.    

    10 верасня таго ж года яго затрымалі, дома зладзілі ператрус. А суд Фрунзенскага раёна пакараў 15 суткамі паводле народнага артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

    Нейкі час Дзмітрый Семчанка заставаўся беспрацоўным. А ў лістападзе 2020 года яго прынялі ў штат кампаніі “Белагра”, якая займаецца продажам беларускай сельгастэхнікі і запчастак, мае афіцыйныя прадстаўніцтвы ў шэрагу краін. 

    Чытайце яшчэ:

    Наталья Лигачева: «Большое достижение, что во время войны Украина не превратилась в авторитарное государство»

    Ведущие белорусские и украинские СМИ часто используют русский язык – могут ли они отказаться от него?

    Кацярыну Андрэеву этапавалі ў папраўчую калонію на вуліцы Антошкіна ў Гомлі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці