• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пайшоў з жыцця літаратар, журналіст Аляксандр Тамковіч

    Пасля хваробы на 59-ым годзе жыцця не стала нашага калегі, літаратара, журналіста Аляксандра Тамковіча.

    Спадар Аляксандр — калега, сябра. Яго прага жыцця і ўнутраная сіла шмат для каго былі прыкладам.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае глыбокія спачуванні родным і сябрам спадара Аляксандра.

    Развітанне з Аляксандрам Тамковічам адбудзецца ў суботу, 5-га сакавіка а 10:00 ў касцёле Святога Роха ў Менску (на Залатой Горцы, праспект Незалежнасці 44а). Імша пачнецца аб 11-й. Згодна з пажаданнямі журналіста, ён будзе крэмаваны і пахаваны ў Ашмянах побач з ягонай мамай.

    Аляксандр Леанідавіч Тамковіч нарадзіўся ў Ашмянах (Гродзенская вобласць). Жыццё сваё звязаў з журналістыкай, літаратурнай працай.

    У 1987 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Працаваў карэспандэнтам газеты «Во славу Родины», намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Свободные новости». У 2001‑м стварыў і ўзначаліў газету «День».

    Аляксандр Тамковіч – аўтар 16 кніг пра нашых сучаснікаў. Гэта вялікая галерэя гісторый, біяграфій людзей, якія ствараюць ці стваралі сучаснасць і будучыню Беларусі. Сярод гэтых кніг – «Судьбы» (2006), «Женщины» (2007), (2009), «Асобы» (2008), «Будзіцелі» (2009), разам са Святланай Калінкінай і А. Коктышам «Геннадий Карпенко: Хроника разбившихся надежд», «Інтэрв’ю, якіх не было», «Лёсы» (2009), «Без палітыкі», «Супраць плыні» (2011), «Мазаіка жыцця» (2017) і інш.

    Аляксандр Тамковіч – сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў.

    Тут можна прачытаць матэрыялы з кніг спадара Аляксандра Тамковіча: Галерэя Тамковіча

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці