• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыя “Газеты Слонімскай” пасадзіла алею ў гонар 20-годдзя выдання

    Рэдакцыя “Газеты Слонімскай” пасадзіла ў гарадскім скверы ліпы і клёны.

    Пятага траўня, калі ў Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень друку, рэдакцыя “Газеты Слонімскай” пачала працоўны дзень… з пасадкі сваёй алеі ў гарадскім скверы.

    Гэтае мерапрыемства было запланавана рэдакцыяй газеты і мясцовай суполкай ГА «БАЖ» у рамках святкавання сёлетняга 20-гадовага юбілею выдання. Пасля галоўны рэдактар “ГС” Віктар Валадашчук накіраваў у Слонімскі райвыканкам запыт з просьбай выдзеліць месца для пасадкі дрэў. Раённыя ўлады далі на гэта дазвол і прапанавалі два месцы для пасадкі — уздоўж вуліцы Косаўскі тракт альбо ў гарадскім скверы па тым жа адрасе. На рэдакцыйнай планёрцы вырашылі, што будзем садзіць дрэвы ў скверы.

    Вырашаць арганізацыйныя пытанні даручылі аўтару гэтых радкоў. Таму, дарагія калегі, чытайце і запамінайце, як гэта робіцца на практыцы. Раптам камусьці прыдасца.

    Падрыхтоўка да справы пачалася 4 траўня з тэлефанавання ў зелянгас мясцовай ЖКГ. Мы дамовіліся з майстрам аб сустрэчы ў скверы, каб выбраць месца для пасадкі алеі. Сустрэліся і выбралі месца хутка. Майстар сказаў, што яны зробяць нам разметку для пасадкі дрэваў, паабяцаў падвезці зямлі і неарганічнага ўгнаення ды пакінуў нумары тэлефонаў службаў, з якімі рэдакцыі патрэбна ўзгадніць месца пасадкі. Пры гэтым майстар зелянгаса запэўніў, што ніякіх інжынерных і камунальных камунікацый тут не пракладзена. Тым не менш мне патрэбна было патраціць час, каб патэлефанаваць газавікам, электрыкам, сувязістам ды водаправодчыкам, расказаць пра нашу імпрэзу ды запрасіць на заўтрашнюю  пасадку, каб тыя пераканаліся, што ні драты, ні трубы мы не можам пашкодзіць па прычыне іхняй там адсутнасці. 

    Назаўтра ў рэдакцыі “ГС” працоўны дзень пачынаўся ў 8 гадзін раніцы для ўсіх. Пасадку запланавалі на 10 гадзін, як і час сустрэчы са спецыялістамі пералічаных вышэй службаў.

    10 саджанцаў ліпы і 10 саджанцаў клёну раніцай 5 траўня яшчэ раслі ў лясным пітомніку за 15 км ад Слоніма і не ведалі, што хутка пераедуць у горад, калі лепшая мужчынская палова рэдакцыі ўжо капала для іх ямы.  Капалі, заўважце, не чакаючы, пакуль прыедуць і дадуць сваё дабро электрыкі, газавікі і далей па спісе, з кім была дамоўлена сустрэча на 10 гадзін. У гэтым, канечне, ёсць свой мінус, бо, а раптам… Але майстар зелянгаса Алег Іванавіч запэўніў, што камунікацыяў там няма, таму а палове дзявятай нашы хлопцы ўжо капалі. А тым часам я з начальнікам аддзела падпіскі і распаўсюду Аляксеем Навіцкім заехалі ў Слонімскі лясгас, адтуль нас паслалі ў Парэцкае лясніцтва, дзе за 20 саджанцаў заплацілі 150 рублёў, ды паімчалі на рэдакцыйным пікапе забіраць іх у лясны пітомнік.

    У пітомніку нас ужо чакаў лясны майстар Ігар Аляксандравіч, з якім мы выбралі і выкапалі саджанцы нашых… 12 ліп і 12 клёнаў. Лясны спецыяліст не паскупіўся выдзеліць па некалькі дрэўцаў звыш прэйскуранта “на прыжыванне”.

    — Паглядзіце, якія рыдлёўкі сёння робяць — імі капаць немагчыма, — працягнуў нам новыя з выгляду лясгасаўскія рыдлёўкі Ігар Аляксандравіч і дадаў: — Даводзіцца сваю рыдлёўку з дому прыносіць для работы.

    Што службовыя рыдлёўкі ў ляснога майстра для працы ў лесе не прыдатныя, першым пераканаўся Аляксей — лязо яго рыдлёўкі сагнулася ўжо на другім саджанцы. Я не стаў выпрабоўваць казённы інструмент лясгаса і далей толькі дапамагаў Ігару Аляксандравічу выкопваць саджанцы яго ўласнай рыдлёўкай. 

    Калі мы развіталіся з паважаным гаспадаром ляснога пітомніка, было ўжо 9:50 на гадзінніку і адзін тэлефонны званок ад незадаволенай Вольгі Шынкевіч з пытаннем: “Дзе саджанцы? Дзе вы там ездзіце? Мы тут змерзлі ўжо вас чакаць…” Па дарозе яшчэ патэлефанавалі хлопцы з Белтэлекама, якія не маглі адразу знайсці месца нашай пасадкі. Недзе ў 10:10 мы з Аляксеем былі на месцы. Першымі нас сустрэлі якраз сувязісты, якія і дапамаглі паднесці саджанцы да нашай будучай алеі. Ні ў іх, ні ў іншых прадстаўнікоў гарадскіх службаў пытанняў не ўзнікла. Узгадненне на мясцовасці прайшло нармальна.

    Прыехалі калегі. Пачалі садзіць алею, і тады ўсім стала горача. Працавалі дружна. Мы з Аляксеем два разы прывозілі яшчэ ваду для паліўкі нашых дрэўцаў. Пры гэтым Вольга Шынкевіч, Таццяна Плахетка, Ганна і Яўген Валадашчукі па чарзе не забываліся фатаграфаваць і фільмаваць увесь гэты працэс. Журналісты яны заўсёды журналісты.  Як гэта было, вы цяпер можаце паглядзець на фотаздымках.

    Напрыканцы скажу, што ўсё прайшло досыць лёгка і цікава, нягледзячы на арганізацыю палявога ўзгаднення з гарадскімі службамі. Чаго і вам жадаем, калі надумаеце саджаць свае рэдакцыйныя алеі. У рэдакцыю, дарэчы, мы вярнуліся ў 11:50.

    Фота аўтара і з архіва “ГС

        

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці