620

Стыпендыяльная праграма для журналістаў_ак (да 1 кастрычніка)

21.09.2023 Крыніца: БАЖ

Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.

Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.

 Праект павінен быць рэалізаваны ў межах аднаго з напрамкаў:

  • інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей;

  • праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і ў краінах, дзе ёсць беларуская дыяспара;

  • сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара;

  • культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара.

Працягласць праграмы — 3 месяцы.

Праграма таксама прадугледжвае абавязковую адукацыйную частку.

Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму патрэбна дадаць матывацыйны ліст. Ён павінен быць не менш, чым 250 словаў.

Дэдлайн падачы — 1 кастрычніка (уключна).

Рэгістрацыя па спасылцы

Падрабязнасці

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!