Суд у Варшаве пастанавіў не выдаваць Сцяпана Пуцілу ў Беларусь
26 студзеня Акружны суд Варшавы пастанавіў не выдаваць Сцяпана Пуцілу ў Беларусь. Разглядаўся запыт аб экстрадыцыі, атрыманы з Мінска.
Сцяпан Пуціла ў судзе / Б*лсат
Пуціла — стваральнік папулярнага Тэлеграм-канала, які першым быў у Беларусі абвешчаны «экстрэмісцкім». У Беларусі яго абвінавачваюць і ў «арганізацыі масавых беспарадкаў», і ў «распальванні варажнечы» (спіс абвінавачванняў вялікі). Таксама блогер уключаны КДБ у спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». У Польшчы ён мае статус палітуцекача і міжнародную абарону.
«Суды кіруюцца правамі чалавека, а не падвойнымі стандартамі, як гэта адбываецца ў Беларусі», — сказаў суддзя. Ён даволі жорстка ахарактарызаваў сітуацыю ў нашай краіне і Аляксандра Лукашэнку.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў