• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць былых супрацоўнікаў светлагорскай ТРК «Ранак» распачалі крымінальную справу за стварэнне экстрэмісцкага фармавання. Каментар юрыста

    Міністэрства ўнутраных спраў 14 снежня афіцыйна абвясціла пра ўзбуджанне крымінальнай справы «за стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і затрыманне дзвюх жыхарак Светлагорска, 41 і 39 гадоў. Яшчэ адзін фігурант справы — 53-гадовы мужчына — паспеў з'ехаць за мяжу, гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала МУС Беларусі.

    Паводле намесніка начальніка аддзела 8‑га ўпраўлення (па Гомельскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Сяргея Гуцава, «усе яны былі супрацоўнікамі прыватнай тэлерадыёкампаніі», а ў 2020 годзе «стварылі і адміністравалі групу ў Telegram, дзе публікавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю, падрыхтоўку і ўчыненне масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Свае дэструктыўныя погляды яны прасоўвалі і праз інфармацыйныя рэсурсы тэлерадыёкампаніі».

    У відэапаведамленні МУС дэманструюцца таксама прызнанні дзвюх жанчын, твары якіх заблюраныя, у тым, што яны адміністравалі сацыяльныя сеткі і месенджары тэлерадыёкампаніі. Адна з жанчын кажа, што ў 2020 годзе там «выкладаліся матэрыялы з несанкцыянаваных мітынгаў».

    «Радыё Свабода» звязалася з былым рэдактарам рэгіянальнай прыватнай тэлерадыёкампаніі «Ранак», тым самым 53-гадовым мужчынам Андрэем Ліпскім, які быў вымушаны пакінуць Беларусь.

    Паводле Ліпскага, «Ранак» (тэлебачанне, газета, затым сайт) адмыслова трымаўся прынцыпу апалітычнасці, і ў 2020 годзе пра мітынгі, як пратэсту, так і праўладныя, «пісалі нейтральна, не давалі ніякіх каментароў ці ацэнак». 

    Сайт «Ранка» заблакавалі рашэннем Міністэрства інфармацыі, а сацыяльныя сеткі медыя прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў чэрвені 2023 года — пасля публікацыі пра аварыю на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце: там 7 чэрвеня адбыўся выбух і загінулі трое працаўнікоў.

    Неўзабаве пасля публікацыі, 9 чэрвеня, сілавікі затрымалі дзевяцярых супрацоўнікаў ТРК «Ранак», у тым ліку і Андрэя Ліпскага. На іх склалі  пратаколы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП за нібыта распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Мужчын пакаралі адміністрацыйным арыштам, жанчынам прызначылі штрафы.

    Пасля прызнання сацыяльных сетак «экстрэмісцкімі» і блакавання сайта журналісты «Ранка» мусілі звольніцца з працы.

    Ліпскі таксама звольніўся, але 2 жніўня яго зноў затрымалі. Паводле яго слоў, у пастарунку ён сустрэў сваіх былых калег, усіх іх дапытвалі наконт адміністравання сацыяльных сетак «Ранку». Назаўтра быў суд, на якім Андрэя Ліпскага аштрафавалі, на наступны дзень ён палічыў за лепшае пакінуць Беларусь.

    Тыдзень таму Андрэй Ліпскі напісаў у Фэйсбуку пра затрыманне дзвюх былых супрацоўніц «Ранку» — Юліі Даўлетавай і Людмілы Андэнка. Паводле Ліпскага, таксама міліцыянты спрабавала трапіць і ў яго кватэру, але невядома, ці гэта ў іх атрымалася.

    Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», журналістак затрымалі ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). Журналісткі былі ў ізалятары, пазней іх адпусцілі з падпіскай аб нявыездзе і неразгалошванні таямніцы следства.

    «Ранак», а дакладней «Ранак Чат» у Telegram быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем 5 верасня 2023 года. У афіцыйным паведамленні ад 14 снежня прадстаўнік МУС тлумачыць, што гэта звязана з падзеямі 2020 года і тым, што ў Telegram-канале выдання асвятляліся пратэсныя падзеі. На той час «Ранак» працаваў на законных падставах, і яшчэ некалькі гадоў меў дзяржаўную рэгістрацыю. Як такое магчыма? Каментуе юрыст БАЖ Алег Агееў.

    — Гэта не адзіны падобны выпадак. І гэта магчыма таму, што Беларусь перастала быць прававой дзяржавай. Тыя прававыя акты, якія ўлады прымаюць, вельмі нізкай прававой якасці, і механізм іх выкарыстання у большасці выпадакаў прымяняецца паводле мясцовага разумення — тымі людзьмі, якія і самі не надта добра разумеюць, як працуе заканадаўства. Следчы камітэт, КДБ, пракуратура, якія маюць паўнамоцтвы на рэпрэсіі, — ім усім на галовы валяцца ўсё новыя законы. А яны, як умеюць, так імі і карыстаюцца, таму і практыка прымянення заканадаўства ў розных рэгіёнах Беларусі можа адрозніваецца.

    У выпадку з «Ранкам» людзей вінавацяць за кантэнт у сацыяльных сетках, створаны яшчэ ў 2020 годзе, а экстрэмісцкім фармаваннем Telegram-канал быў прызнаны ў верасні 2023 года. Адпаведна, два з паловай месяцы нехта недзе вырашаў, ці распачынаць супраць кагосьці крымінальную справу.   

    Дарэчы, існуе прававы механізм, як можна аспрэчыць рашэнні МУС і КДБ, якія складаюць «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Я ведаю некалькі выпадкаў, калі людзі спрабавалі гэта зрабіць. Але іх звароты так і засталіся без адказаў. Невядома, ці разглядаліся яны гэтымі структурамі, ці не, але адказаў на звароты людзі не атрымалі. І гэта яшчэ раз сведчыць пра тое, што заканадаўства ў Беларусі не дзейнічае, і Беларусь не з’яўляецца прававой дзяржавай. На жаль.

    Читайте еще:

    Чым насалілі ўладам светлагорскія журналісты тэлеканала «Ранак»

    У зняволенага журналіста Паўла Мажэйкі з’явілася «хросная»

    «Журналісты сутыкаюцца з праблемамі, якія ставяць пад пагрозу само існаванне медыяў». Што абмяркоўвалі беларусы ў Сейме Літвы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці