• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супрацоўніцы Tut.by Лойка, Талкачова і Ткачэнка з’ехалі з Беларусі, не чакаючы пачатку суда. Іх абвясцілі ў міжнародны вышук

    У Мінскім гарадскім судзе 9 студзеня пачаўся закрыты працэс над шэрагам супрацоўнікаў зліквідаванага ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫА". Аднак замест аб’яўленых пяці фігурантаў 180-томнай справы на лаўцы падсудных толькі двое.  

    На першае пасяджэнне дапусцілі выключна адвакатаў, а таксама прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ, якім дазволілі зрабіць фота- і відэаздымкі абвінавачаных. На працэс прызначана суддзя Валянціна Зянкевіч

    У жалезнай клетцы – генеральная дырэктарка Tut.by Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава. За кратамі яны ад 18 мая 2021 года, калі сілавікі ўчынілі разгром рэдакцыі і арыштавалі паўтара дзясятка супрацоўнікаў.

    Кампанію ім мусілі таксама скласці галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блока Вольга Лойка, рэдактарка аддзела нерухомасці Алена Талкачова і юрыдычная кансультантка Кацярына Ткачэнка. Іх вызвалілі ў мінулым годзе пад паручальніцтвы з абавязкам з’явіцца ў суд, але тыя не сталі выпрабоўваць лёс і з’ехалі з Беларусі, як толькі была названа дата працэсу. “Сёння ў судзе іх прысутнасць не чакаецца”, — лаканічна канстатавалі прапагандысцкія рэсурсы, якія асвятляюць рэзанансны працэс.

    Пазней у праўладных тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя, што “збеглыя” фігуранткі абвешчаныя ў міжнародны вышук, іх справа вылучаная ў асобную “спецвытворчасць”.

    Сукупна тутбаеўцаў абвінавачваюць па цэлым шэрагу “злачынстваў”, за якія пагражаюць працяглыя тэрміны зняволення: нясплата падаткаў, распальванне варожасці, шкода нацбяспецы і г. д. Акрамя таго, Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка і Алена Талкачова трапілі ў спіс Камітэта дзяржбяспекі як асобы, “датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці”.

    Так, Людміла Чэкіна абвінавачваецца па трох крымінальных артыкулах:  ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, учыненне злачынстваў на распальванне сацыяльнай варожасці, распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

    Марыне Золатавай інкрымінуецца ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, а таксама распальванне сацыяльнай варожасці.

    Вольгу Лойка і Алену Талкачову абвінавачваюць у дапамозе ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры, наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі.

    Кацярыне Ткачэнка прыпісваюць дапамогу ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

    Таксама даводзіцца, што Людміла Чэкіна разам з Марынай Золатавай, Вольгай Лойка і Аленай Талкачовай мелі непасрэднае дачыненне да публікацыі ў 2020–2021 гадах на сайце Tut.by і звязаных з ім акаўнтах у сацсетках матэрыялаў, што змяшчалі “загадзя пазітыўную ацэнку дзеянняў апанентаў улады і негатыўнае адлюстраванне рашэнняў службовых асоб, якія выступалі за захаванне дзейнага канстытуцыйнага ладу, прыхаваную каардынацыю пратэстнай актыўнасці ў грамадстве, звесткі, накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі і прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы».

    Акрамя таго, па версіі следства, Кацярына Ткачэнка ў верасні 2020 года ўдзельнічала ў Мінску ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

    У сваю чаргу, сцьвярджаецца, што іншыя фігуранты, якім інкрымінавана дапамога ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, цалкам прызналі віну, кампенсавалі прычынены ўрон і заявілі хадайніцтвы на адрас Аляксандра Лукашэнкі аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці паводле падстаў, прадугледжаных арт. 88–1 Крымінальнага кодэкса.

    Чытайце яшчэ: 

    «Дарагая дзяржаўная прапаганда». Адзін дзень вяшчання БТРК абыходзіцца ў 330 тысяч рублёў!

    Лукашенко потребовал создать в Союзном государстве «мощный и современный медиахолдинг»

    У Мінску пачаўся суд па справе TUT.BY

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці