• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Ціханоўская: “Без незалежных СМІ мы не зможам пабудаваць моцную дэмакратыю”

    Лідэрка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская даслала вітальную прамову на ​​Форум вольнай журналістыкі ў Вільнюсе. У ёй яна звярнулася да беларускіх рэпарцёраў. Спадарыня Ціханоўская заявіла, што шануе крытычныя каментары, і ўзгадала тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі.

    Палітык нагадала аб знікненні дваццаць два гады таму Дзмітрыя Завадскага, забойстве ў 2004‑м Веранікі Чаркасавай:

    —  У Беларусі рэжым заўсёды трымаў пад прыцэлам прынцыповых журналістаў. Аднак дваццаці васьмі гадоў яму не хапіла, каб зачысціць і ўзяць пад кантроль інфармацыйнае поле. Праўда заўсёды знаходзіла свой шлях праз прапагандысцкую лавіну. Нягледзячы на ​​рэпрэсіі і пастаянны ціск на СМІ.

    Яна падзякавала рэпарцёрам і запэўніла, што шануе падтрымку і крытычныя публікацыі:

    Нягледзячы на ​​маштабы рэпрэсій, вы не здаліся. Наадварот, утрая ўзмацнілі свае намаганні.

    — Каб вашыя калегі вызваліліся як мага хутчэй. Каб беларусам зноў не дурылі галаву казкамі пра стабільнасць ці ўяўных ворагаў.

    Святлана Ціханоўская назвала імёны некаторых журналістаў, якія зараз знаходзяцца за кратамі: Ягора Марціновіча, Марыны Золатавай, Кацярыны Андрэевай, Аляксандра Івуліна, Ігара Лосіка, Ксеніі Луцкінай.

    — Тысячам беларусаў пагражае турма за тое, што яны раздрукоўваюць і распаўсюджваюць сумленныя навіны, — адзначыла лідэр дэмакратычных сіл. — Яны дзеляцца важнай інфармацыяй з незалежнымі СМІ і ініцыятывамі. У часы нападаў на медыя людзі дашлі вам на дапамогу. І я ўдзячная кожнаму з гэтых людзей.

    Як лічыць палітык, «гэтыя змрочныя часы калі-небудзь скончацца». А «дух, прага праўды і адказнасць за сваю будучыню застануцца з намі і дапамогуць пабудаваць свабодную краіну».

    Святлана Ціханоўская падзякавала Беларускай асацыяцыі журналістаў за барацьбу за правы сваіх калег, Саюз журналістаў Літвы за неацэнную падтрымку і салідарнасць, а таксама міжнародныя арганізацыі за дапамогу СМІ і грамадзянскім актывістам.

    — Сёння, калі вайна вылілася не толькі ў інфармацыйным полі, але і ў рэальным жыцці; калі беларусы рызыкуюць не толькі трапіць у турму, але і ўвогуле страціць свой дом, страціць сваю незалежнасць — для нас першаснае значэнне мае тое, каб Беларусь ні на хвіліну не схадзіла з парадку дня, — мяркуе лідарка дэмакратычных сіл. — Кожнае злачынства, здзейсненае рэжымам Лукашэнкі, няхай гэта будзе супраць беларусаў ці народа Украіны, павінна быць асветленым і стаць падмуркам для расследавання і будучых судоў.

    Пры гэтым яна прызнала, што «барацьба за свабоду і незалежнасць аказалася даўжэй, цяжэй і знясільваючай, чым мы сабе гэта ўяўлялі»:

    — І я захапляюся кожным чалавекам, які ўпарціцца ў гэтай барацьбе, хто не зламаўся і не здаецца. Я ведаю, што цяперашнія абставіны здаюцца значна больш збянтэжанымі. Але дзякуючы вашым намаганням у нас ёсць шанц вярнуць нашу краіну людзям.

    Форум свабоднай журналістыкі, арганізаваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Саюзам журналістаў Літвы, праходзіць 1 снежня ў Вільні. У часе яго выступаюць палітыкі, журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый.

    Чытайце яшчэ:

    “Будьте осторожны с теми, кто хочет сделать вам смешно!” Как карикатура в медиа влияет на белорусскую аудиторию

    До 7 лет тюрьмы за интервью СМИ. Чего добиваются власти РБ?

    СК: Сума стратаў па справе TUT.by складае больш за 3 мільёны рублёў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці