• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У беларускіх медыйшчыкаў з рэгіянальных выданняў прайшлі ператрусы. Вядома пра затрыманні

    Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, раніцай 15 сакавіка ў рэдакцыі слуцкага незалежнага выдання “Інфа-Кур’ер” сілавікі правялі ператрус. Таксама ператрус адбыўся і ў галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" Аляксандра Манцэвіча.

    У рэдакцыі незалежнага выдання “Інфа-кур’ер” раніцай 15 сакавіка адбыўся ператрус. Ва ўсіх, хто прысутнічаў пры вобшуку, узялі падпіскі аб неразгалошванні.

    Па інфармацыі БАЖ трое супрацоўнікаў рэдакцыі затрыманыя. Таксама няма сувязі з галоўным рэдактарам выдання Сяргеем Станкевічам.

    “Інфа-Кур’ер” — недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне ў Слуцку, мае ўзважаную рэдакцыйную палітыку, выходзіць на паперы і ў інтэрнэце.

    Таксама сёння раніцай адбыўся ператрус у Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара “Рэгіянальнай газеты” Аляксандра Манцэвіча

    Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы. У чым яго вінавацяць — пакуль невядома.

    “Рэгіянальная газета” — вядучае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна. У 2022 годзе ўлады прызналі матэрыялы сайта выдання “эстрэмісцкімі матэрыяламі”, з таго часу выданне выходзіць у сацыяльных сетках.

     

    Па стане на 20:30 мы не маем новай інфармацыі пра калег. Як мінімум пяцёра з іх застаюцца затрыманымі.

    Чытайце яшчэ:

    Ад эліты да ізгояў: з БТ звольнілі чарговага лаўрэата конкурсу “Тэлевяршыня”

    Умоўныя мукавозчыкі супраць умоўных марзалюкоў. Пра што сведчыць спрэчка сярод прапагандыстаў?

    «Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці