1573

У Івацэвічах затрымалі незалежнага журналіста Паўла Дайліда

08.07.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Увечары 7 ліпеня Павел Дайлід паспеў паведаміць калегам, што да яго ў кватэру ў Івацэвічах прыехалі супрацоўнікі міліцыі і выклікалі ў мясцовы РАУС для разбіральніцтва. Пасля гэтага журналіст быў затрыманы.

Падставай для гэтага нібыта з’явіўся фотаздымак Паўла Дайліда разам з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены ў ліпені 2020 года падчас дазволенага пікета ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай і размешчаны ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Пакуль не зразумела, ці ўвагу сілавікоў выклікаў сам здымак са сцягам ці каментары да гэтай фатаграфіі. Раней Павел Дайлід супрацоўнічаў з рознымі недзяржаўнымі выданнямі, неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі.

UPD. На журналіста завялі адміністрацыйную справу (пакуль не ведаем, за што). Сёння мусіць прайсці суд.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!