• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У віцебскай калоніі памёр блогер Мікалай Клімовіч

    У віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы блогер з Пінска Мікалай Клімовіч. Пра заўчасную смерць палітвязня за кратамі стала вядома сёння праваабаронцам "Вясны". Напрыканцы лютага суд Пінскага раёна і г. Пінска пакараў спадара Клімовіча пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год па абвінавачанні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

    Фота: 1reg.org

    Такі прысуд паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”) 28 лютага 2023 года вынес суддзя Андрэй Бычыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча.

    Пад пераслед Мікалай Клімовіч трапіў у снежні 2022 года, калі сілавікі на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы выявілі палітычную карыкатуру на Аляксандра Лукашэнку, які быў намаляваны ў нацыскай форме.

    21 красавіка Брэсцкі абласны суд разгледзеў і пакінуў без задавальнення скаргу Мікалая Клімовіча на прысуд. Да  апеляцыі пінчука ўтрымлівалі ў Баранавіцкім следчым ізалятары № 6, пасля перавялі ў папраўчую калонію «Віцьба‑3» пад Віцебскам. 5 траўня МУС Беларусі ўнесла яго ў так званы спіс экстрэмістаў.

    Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы праз хваробу сэрца і перанесены інсульт.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім спадара Мікалая.

    Па тэме: 

    Год калоніі за карыкатуру на Лукашэнку: агучылі прысуд блогеру

    Блогер з Пінска Мікалай Клімовіч падаў апеляцыйную скаргу на прысуд

    Блогера Мікалая Клімовіча з Пінска этапавалі ў Баранавічы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці