• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады Расіі паспрабуюць заблакаваць YouTube

    Улады Расіі рыхтуюць «мяккае блакаванне» YouTube у Расіі. Растэлекам тэстуе партал, які будзе фільтраваць кантэнт відэасэрвісу па правілах ваеннай цэнзуры.

    Растэлекам прапанаваў супрацоўнікам пратэставаць «сэрвіс доступу да YouTube» — ліст ведамства выявіў профільны канал «ЗаТелеком». YouTube ім прапанавалі глядзець не наўпрост, а праз спецыяльна створаны Растэлекамам сайт ytonline.ru, на якім магчымая фільтрацыя кантэнту. Гэта падобна на тэст фільтра для цэнзуры YouTube, распавёў тэлеграм-каналу «Можам патлумачыць» выканаўчы дырэктар Таварыства абароны Інтэрнэту і аўтар канала «ЗаТелеком» Міхаіл Клімараў.

    Яшчэ ў пятніцу сайт быў дасяжны для ўсіх расійскіх карыстальнікаў, праз яго можна было паглядзець любое відэа на амерыканскім відэахостынгу, у тым ліку расследаванні Навальнага. Зараз ytonline.ru зачынілі — зайсці на яго немагчыма, браўзэр піша: «Падключэнне адхілена».

    Клімараў тлумачыць, як, па думцы цэнзараў, будзе працаваць новы сэрвіс. «Наўпроставы доступ да YouTube заблакуюць, але глядзець відэа з яго можна будзе праз “пракладку” — гэты партал Растэлекаму, — кажа эксперт. — Толькі ўжо не ўсё: коцікаў і кулінарыю — калі ласка, а крамольны з пункту гледжання ўлады кантэнт ён не прапусціць».

    Гэта можа быць кампрамісны сцэнар паміж поўным блакаваннем (як Face­book і Insta­gram) і цяперашнім YouTube без цэнзуры — «Ён уладу, відавочна, не задавальняе», робіць выснову Клімараў.

    Пасля прыняцця палітычнага рашэння на запуск такога фільтра спатрэбіцца каля двух месяцаў, тэхнічных складанасцяў тут няма, сур’ёзных фінансавых выдаткаў не спатрэбіцца, паказвае эксперт.

    Два IT-спецыяліста, апытаных «Можам патлумачыць», пацвердзілі, што з ліста Растэлекаму вынікае менавіта такі сцэнар, і ён цалкам рэалістычны.

    Глядзець жа YouTube з дапамогай VPN вялікая частка насельніцтва, верагодна, не зможа. У апошнія два тыдні Раскамнагляд актывізаваў барацьбу з VPN-сэрвісамі — з 7 жніўня назіраецца хваля збояў у іх працы.

    У ведамстве спробы блакавання VPN патлумачылі клопатам аб асабістых даных расійцаў.

    Чытайце яшчэ:

    Анджэя Пачобута ўзнагародзілі медалём місіі Яна Карскага

    Ад Кыргызстана да Атлантычнага акіяна. Дзе адпачываюць прапагандысты

    «Раёнкі» Віцебшчыны публікуюць «водгукі грамадскасці», імітуючы цікаўнасць да інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці