Згодна са Статутам, стаць сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў можа грамадзянін Беларусі, замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства,
якая дасягнула паўналецця, ажыццяўляе журналісцкую дзейнасць альбо спрыяе яе развіццю, бярэ ўдзел у рэалізацыі мэтаў і задач Беларускай асацыяцыі журналістаў, прызнае і выконвае Статут і Дэкларацыю прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста.
Прыём у арганізацыю ажыццяўляе Праўленне.
Для ўступлення ў БАЖ неабходна:
1. На адрас office@baj.media даслаць скан альбо якаснае фота запоўненай прапіснымі літарамі ЗАЯВЫ на ўступленне ў БАЖ з подпісамі тых, хто Вас рэкамендуе;
2. Рэкамендацыі ад ДВУХ сябраў БАЖ у адвольнай форме, даслаць на office@baj.media