• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы затрымалі, бо ён перашкаджае «Славянскаму базару»

    Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда быў затрыманы супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС гораду. На яго склалі пратакол і сказалі чакаць позвы — ці ў суд, ці зноў у міліцыю.

    Барыс Хамайда, архіўнае фота

    Барыса Хамайду затрымалі ў цэнтры гораду, каля дома № 28 насупраць амфітэатру, дзе ён распаўсюджвае беларускія выданьні і сымболіку.

    У пастарунку яму патлумачылі, што Віцебск рыхтуецца да «Славянскага базару». А таксама ідзе падрыхтоўка да Дня гораду, які прызначаны на бліжэйшыя выходныя. Таму праводзіцца «зачыстка» ад усяго непажаданага, што можа трапіць на вока гасьцям абласнога цэнтру.

    Барыс Хамайда сказаў міліцыянтам, што выходзіць на сваё «працоўнае месца» незалежна ад афіцыйных сьвяткаваньняў. І што зноўку выйдзе туды і заўтра, і пасьлязаўтра — як выходзіць ад канца 1980‑х.

    Антураж свайго «працоўнага месца» ён таксама зьмяняць не зьбіраецца: як і заўжды, над столікам з кнігамі і газэтамі будзе раскрыты вялікі бел-чырвона-белы парасон, будуць бел-чырвона-белыя стужкі і самаробная харугва-вышыванка.

    Чытаць і падпісваць пратакол актывіст адмовіўся. Яму сказалі чакаць позвы — ці ў міліцыю па ўдакладненьні, ці адразу ў суд. Паводле Барыса Хамайды, сытуацыя нагадвае яму сёлетнія падзеі Дня Волі: 25 сакавіка ён быў затрыманы, але праз колькі гадзін яго адпусьцілі. Неўзабаве міліцыянты прывезьлі яму пратакол «на ўдакладненьне» проста дахаты, і праз два тыдні ён быў асуджаны да штрафу.

    Да слова, штрафы спадар Хамайда добраахвотна плаціць адмаўляецца: грошы вылічваюць зь ягонай пэнсіі, якая складае каля 250 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці