686

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту Яўгену Меркісу

30.08.2023 Крыніца: Гомельская Вясна

Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».

У Вярхоўным судзе Яўген абскарджваў прысуд у 4 гады ўзмоцненага рэжыму, які вынес раней Гомельскі абласны суд.

Суддзя Вярхоўнага суду Уладзімір Чаравач вырашыў, што такое пакаранне справядлівае для журналіста і не стаў яго пераглядаць.

Нагадаем, 30 траўня Гомельскі абласны суд прыгаварыў Яўгена Меркіса да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.

Журналіста затрымалі 13 верасня 2022 года, у яго кватэры, а таксама ў кватэрах яго знаёмых прайшлі вобшукі.

Чытайце яшчэ: 

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч выйшаў на волю

«Уникальная операция пропаганды». Фильм ОНТ про Андрея Поротникова — набор противоречий, провластных штампов и нарративов

Ирина Сидорская: «Пропаганда конструирует психологически приятную картину мира»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!