Ягор Марціновіч едзе ў Гродна — 29 верасня ў HrodnaMediaRoom
У гарадзенскай прасторы HrodnaMediaRoom працягваецца цыкл размоваў пра свабоду. Госць сустрэчы, што адбудзецца 29 верасня, – галоўны рэдактар газеты і сайта “Наша Ніва” Ягор Марціновіч.
З ім паразмаўляем пра тое, дзе ляжыць мяжа паміж жаўцізной і якаснай журналістыкай, як манетызаваць кантэнт у інтэрнэт-СМІ і пашырыць аўдыторыю, як выданням будаваць моўную палітыку і заставацца незалежнымі. “Наша Ніна” таксама стане прадметам для абмеркавання.
Сустрэча пройдзе ў Цэнтры гарадскога жыцця, вул. Савецкая, 3.
Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
У Гродне з’явілася новая медыяпляцоўка, створаная па ініцыятыве ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у партнёрстве з Цэнтрам гарадскога жыцця і рэдакцыяй мясцовага партала Hrodna.life. Гэтая пляцоўка пазіцыянуе сябе як месца сустрэч гродзенцаў з вядомымі журналістамі, блогерамі, людзьмі, якія ўплываюць на беларускую інфармацыйную прастору, тое, што мы чытаем, ведаем і абмяркоўваем.
Першым госцем HrodnaMediaRoom стаў вядомы публіцыст і палітолаг Аляксандр Фядута
Сустрэча ў Facebook