511

Youtube заблакаваў як мінімум тры каналы незалежных беларускіх журналістаў

23.08.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

На гэта звярнула ўвагу «Еўрарадыё».

На  ютуб-каналы незалежных беларускіх журналістаў была здейснена атака. Зараз нельга паглядзець выпускі праекта «Часики тикают» — на гэтым канале  Яўгенія Сугак, Арцём Шрайбман і Рыгор Астапеня разважаюць пра Беларусь і беларусаў. Тая ж сітуацыя ж аўтарскім ток-шоў Яўгеніі Сугак «Мне тоже не нравится». Недасяжнае для гледачоў і «Міністэрства Сепультуры» — канал журналіста Аляксандра Чарнухі пра беларускую музыку.  

«Ужо размаўляем з падтрымкай. Упэўнены, што цягам бліжэйшага часу канал зноў будзе бачны», — пракаментаваў спадар Аляксандр выданню «Медыязона».

Пры спробе перайсці на іх узнікае надпіс «гэты акаўнт заблакаваны, таму што ён звязаны з акаўнтам, на які былі пададзены шматлікія скаргі аб парушэнні аўтарскіх правоў» ці заглушка «гэта старонка недаступная».

Чытайце яшчэ:

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Пропагандисты стали использовать нейросеть для создания пропагандистских публикаций

«Ён мне нагадваў Маленькага прынца — вечнага вандроўніка, які шукаў схаваныя сэнсы рэчаў і ўласнага жыцця». Мікалаю Дзядку — 35

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!