• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Юбілей за кратамі: Ларысе Шчыраковай – 50

    13 красавіка ў гомельскай журналісткі і краязнаўцы Ларысы Шчыраковай юбілей – ёй спаўняецца 50 гадоў. Але павіншаваць Ларысу асабіста не так проста, бо сустракае яна гэтую шыкоўную круглую дату за кратамі СІЗА-3.

    Чатыры месяцы таму, 6 снежня, у прыватным доме Шчыраковай, дзе яна жыла з шаснаццацігадовым сынам, сілавікі правялі ператрус. Жанчыну забралі ў ізалятар, а яе сына Святаслава перадалі ў сацыяльны прытулак. Сваякі  звязаліся з бацькам падлетка, які пасля разводу жыве асобна ў расійскім Новасібірску, адкуль ён родам. Праз два тыдні бацька прыехаўу Гомель і забраў Святаслава з прытулку пад сваю апеку.

    Тым часам Ларысу Шчыракову з ІЧУ перавялі ў СІЗА. Супраць яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 369–1 КК — “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. Што канкрэтна ставяць у віну жанчыне, невядома, як і тое, на якой стадыі знаходзіцца даследаванне крымінальнай справы.

    З адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Перадачы з неабходнымі рэчамі для Шчыраковай ад сваякоў прымаюць, а вось спатканняў пакуль не даюць.

    На волю Ларыса пісала, што знаходзіцца ў адной камеры са звычайнымі бедалагамі, арыштаванымі за розныя эканамічныя ды побытавыя злачынствы. На шпацыры яны, па сутнасці, не ходзяць. Скардзілася таксама, што не мае добрага сну, бо ў камеры ўначы ўвесь час гарыць святло.

    У адным з апошніх лістоў Ларыса прасіла перадаць ёй крэмы для твару і цела. На пераведзеныя ў СІЗА на асабісты рахунак грошы Ларысе ўдалося замовіць патрэбныя кнігі па псіхалогіі – мінулай восенню яна паступіла ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны на завочнае навучанне, каб набыць прафесію псіхолага.

    У свой час Ларыса вочна скончыла гісторыка-філалагічны факультэт гэтага ж універсітэта, выкладала ў школе гісторыю і англійскую мову, а потым захапілася журналістыкай, супрацоўнічала з незалежнымі медыя. Яна таксама запачаткавала ўласны праект ушанавання памяці рэпрэсаваных за савецкім часам “Забітыя і забытыя”. Запісвала сведчанні сваякоў рэпрэсаваных, на падставе якіх стварала дакумэнтальныя фільмы.

    За працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі ў беларускім МЗС Шчыракову на падставе пратаколаў міліцыі суды каралі адміністрацыйнымі штрафамі больш як 40 разоў.

    У 2021 годзе Ларыса Шчыракова публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі. Зарэгістравалася індывідульным прадпрымальнікам і стала займацца этнафотасесіямі – здымала за грошы ахвочых людзей у нацыянальных беларускіх строях. Дзеля гэтага выкарыстоўвала ўласную багатую калекцыю народных вышыванак, намітак, старадаўніх побытавых рэчаў з гомельскага краю.

    Зычым юбілярцы моцы, веры ў свае сілы і хутчэйшай волі.

    Нядаўна Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) і саюзы французскіх журналістаў SNJ, SNJ-CGT, CFDT-Jour­nal­istes зрабілі адмысловую заяву, у якой заклікаюць да безадкладнага вызвалення Ларысы Шчыраковай.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці