«Живой гвоздь» — гэта расійскі ютуб-канал, на якім пачаў выпускаць перадачы калектыў знакамітай станцыі «Рэха Масквы» на чале з Аляксеем Венедыктавым пасля яе закрыцця. Менавіта спадар Венедыктаў прыняў рашэнне адхіліць на два месяцы ад працы журналістку Лізу Лазерсан пасля таго, як яна расказала ў прамым эфіры антысеміцкі анекдот.
У адказ расійская журналістка напісала ў сваім тэлеграм-канале, што не вярнецца ў праграму.
Скандал разгарэўся 21 кастрычніка, калі на пачатку 6-гадзіннага прамога эфіру Ліза Лазерсан распавяла анекдот пра яўрэйскіх немаўлят. Антысеміцкі жарт выклікаў масавую незадаволенасць слухачоў. На наступны дзень за гэты няўдалы выпадак папрасіў прабачэння не толькі непасрэдна журналістка, але і спадар Венедыктаў.
Як піша «Медуза», Ліза Лазерсан, пераказваючы стары савецкі анекдот, думала, што ён будзе ўспрыняты як сцёб над антысемітызмам.
— Вядома, я была абсалютна сляпая і неадчувальная да таго, што людзі ўспрынялі гэта ў кантэксце трагедыі 7 кастрычніка, якую яны перажываюць у Ізраілі. Я хачу папрасіць прабачэння асабіста перад усімі, каго абразіў гэты анекдот у кантэксце той жахлівай трагедыі, якая адбылася. Мае самыя глыбокія, шчырыя прабачэнні. Я дакладна не хацела ніяк наогул расказваць яго ў кантэксце смерці немаўлят і ніяк не думала, што гэта будзе такім чынам увязана, — сказала вядучая.
Чытайце яшчэ:
После публикации военной рекламы среди объявлений гробовщиков из сети пропал сайт мозырской районки
«Я не хачу працаваць!» Рэдакцыя Сенненскай раёнкі выкладае ролікі з такімі прызнаннямі
Міністэрства інфармацыі разблакавала сайт «Прэсбола»