• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адміністрацыя Трампа плануе выдзеліць грошы на правыя СМІ ў Еўропе

    Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа плануе накіраваць да чатырох мільёнаў долараў на падтрымку правых СМІ ў Еўропе, паведамляе Reuters са спасылкай на чатыры неназваныя крыніцы.

    Фота: Белы Дом

    Паводле слоў суразмоўцаў агенцтва, гэта частка пакета фінансавання на суму не менш за 25 мільёнаў долараў, прызначанага для грамадскіх арганізацый, якія працуюць над кансерватыўнымі ініцыятывамі ў рэгіёне.

    Бюро па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы (DRL) Дзяржаўнага дэпартамента ЗША заяўляе, што фінансаванне прызначана для ўмацавання трансатлантычных сувязей і садзейнічання свабодзе выказвання меркаванняў.

    Агенцтва Reuters адзначае, што гэта адбываецца ў той час, калі еўрапейскія краіны рыхтуюцца да выбараў, якія адбудуцца ў бліжэйшыя некалькі гадоў, а адміністрацыя Трампа адкрыта падтрымлівае еўрапейскія папулісцкія правыя і ультраправыя партыі.

    Паводле звестак агенцтва, Дзяржаўны дэпартамент паведаміў Кангрэс аб сваім намеры выдзеліць гэтыя сродкі 21 жніўня. Такім чынам, тры мільёны долараў нібыта плануецца выдзеліць на праграму па «дакументаванні і аналізе адступлення ад дэмакратыі ў Еўропе, звязанага з масавай і нелегальнай міграцыяй, стану незалежных СМІ і заканадаўчых праграм наднацыянальных утварэнняў».

    Яшчэ адзін мільён долараў нібыта накіруюць на стварэнне кансорцыуму незалежных журналістаў, якія асвятляюць такія пытанні, як нацыянальны суверэнітэт, натуральныя правы і рэлігійная свабода ў Еўропе.

    Агенцтва Reuters не змагло вызначыць, якія арганізацыі ці журналісты змогуць атрымліваць гранты.

    Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента заявіў, што DRL не фінансуе палітычныя партыі і што адміністрацыя Трампа па-ранейшаму прыхільная абароне дэмакратыі і правоў чалавека ва ўсім свеце, асабліва ў Еўропе.

    Паводле трох крыніц агенцтва, знаёмых з планамі адміністрацыі прэзідэнта ЗША, канчатковае зацвярджэнне фінансавання чакаецца да канца верасня.

    «Тихо, хрюшка!» Как Трамп пытается подчинить себе американскую прессу

    Нагадаем, раней у гэтым годзе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы паведаміла, што Дзяржаўны дэпартамент ЗША распрацоўвае анлайн-партал, які дазволіць жыхарам Еўропы і іншых краін абыходзіць забароны на кантэнт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.