5810

За кнігу Пачобута – тры гадзіны на мяжы

09.08.2015 Крыніца: t-styl.info Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

У рэдактара сайта "Радыё Рацыя" на мытным пункце "Гродна-2" забралі "крамольныя" выданні.

Журналіст Аляксей Трубкін быў затрыманы на тры гадзіны для складання пратаколаў і дачы тлумачэнняў на гарадзенскім тэрмінале чыгуначнага вакзала. Выпадак адбыўся у ноч з пятніцы на суботу, хлопец акурат вяртаўся ў Беларусь цягніком "Малкіня-Гродна".

Мытнікам не спадабалася кніжка Пачобута "System Białoruś" з фота прэзідэнта Беларусі на вокладцы, а пасля да яе далучылі "Агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі за 2010 год" выдання праваабарончага цэнтру "Вясна".

Гістарычныя кнігі Мірановіча ды Косіма, якія таксама знайшліся ў заплечніку журналіста, мытнікаў не зацікавілі. А вось "Агляд-хроніка" і кніга Пачобута засталіся ў мытнікаў – іх забралі паводлле адмысловага акту. Далейшы лёс выданняў будуць вызначаць дзяржаўныя эксперты.

 

На гэтую ж тэму:

Выпадкі вынятку друкаванай літаратуры на мяжы (2012-2015 г.г.) табліца, абнаўляецца

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!