• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Жартуе, што «працуе бамжом» — перабірае смецце». Што новага ў журналіста-палітвязня Сяргея Сацука

    Днямі сваякі асуджанага на 8 гадоў зняволення рэдактара інтэрнэт-выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука мелі з ім планавую сустрэчу ў папраўчай калоніі №15 Магілёва. З пазітыўных навін — нарэшце вырашылася пытанне з доступам да неабходных кардыялагічных прэпаратаў.

    Сяргей Сацук мае даўнія праблемы з сэрцам, яму пажыццёва прыпісаны прыём пэўных лекаў. Аднак яшчэ падчас знаходжання ў следчых ізалятарах Мінска, а потым і турмы № 4 Магілёва прадстаўнікі адміністрацый арганізавалі арыштанту сапраўдную «медычную блакаду», адмаўляючыся перадаваць ад родных рэцэптурныя прэпараты.  

    На шчасце, у калоніі цяпер такой праблемы няма, доступ да неабходных лекаў забяспечаны. Зрэшты, гэта не адзначае, што фізічны стан вязня ў такіх умовах можна назваць больш-менш прымальным — сардэчныя болі, арытмія вяртаюцца штодня. Адпаведна, патрабуецца сур’ёзнае абследаванне са стацыянарным даглядам.

    Адзінае, у чым кіраўніцтва папраўчай установы пайшло насустрач хвораму, дык гэта ў пераводзе яго на больш лёгкую працу. Як знайшоў у сабе сілы пажартаваць Сяргей Сацук, зараз ён «працуе бамжом» — двойчы на тыдзень перабірае і сартуе смецце. Але прынамсі такая нагрузка куды больш бяспечная, чым цягаць металалом.      

    Аднаго з найбольш вядомых беларускіх журналістаў-расследавальнікаў  затрымалі 8 снежня 2021 года на падставе трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «атрыманне хабару» (арт. 430), «распальванне варажнечы» (арт. 130), «перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў» (арт. 426). Тады ж рашэннем Міністэрства інфармацыі быў заблакаваны сайт «Ежедневника» — ej.by.

    На перакананне калег Сяргея Сацука, падставай для пераследу сталі  аўтарскія расследаванні фактаў карупцыі на самым высокім узроўні. Самыя гучныя публікацыі тычыліся медыцынскай галіны, якую ў апошнія гады скалынула серыя скандалаў з масавымі арыштамі «пярэваратняў» у белых халатах. Замест таго, каб заняцца сістэмным хібамі ўнутры гаспадаркі, улады «прызначылі» адказнага — журналіста.  

    Наступныя 10 месяцаў Сяргея Сацука ўтрымлівалі ў сталічным следчым ізалятары. Працэс пачаўся толькі летась 23 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе, на яго прызначылі суддзю Святлану Бандарэнка, вядомую жорсткімі выракамі ў дачыненні да супрацоўнікаў незалежных СМІ.  

    19 кастрычніка 2022 года адбыліся спрэчкі бакоў, а на наступны дзень дзяржаўны абвінаваўца папрасіў прызначыць фігуранту 8 гадоў зняволення. Яшчэ праз тыдзень суддзя пагадзілася з пракурорам наконт датычнасці да інкрымінаваных «злачынстваў».

    Дадаткова да 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму суд прызначыў Сяргею Сацуку штраф у эквіваленце 16 000 рублёў і яшчэ дадаткова 12 384 у даход дзяржавы. Арыштаваная маёмасць — аўтамабіль, мабільныя тэлефоны, ноўтбукі, планшэтны камп’ютар,  флэш-назапашвальнікі, дыктафон і г. д. — дзеля забеспячэння фінансавых спагнанняў.

    Таксама палітвязень пазбаўлены права цягам 5 гадоў пасля вызвалення займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

    Сёлета 10 лютага Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю Сяргея Сацука, якую ён склаў на 85 старонках. Журналіст прывёў доказы скажэння фактаў судом першай інстанцыі, абгрунтаваў уласную невінаватасць па кожным з эпізодаў. Чым матывавала суддзя Таццяна Васілевіч адмову ў задавальненні скаргі, дакладна невядома — працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.

    А яшчэ праз месяц Міністэрства ўнутраных спраў уключыла журналіста ў пералік асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

    15 красавіка за кратамі Сяргей Сацук адзначыў 55-гадовы юбілей — разам са сваім братам-блізнюком Аляксандрам. Апошні, атрымаўшы звесткі пра тое, што ў Беларусі да яго гэтаксама «падбіраюццца», з’ехаў з краіны і цяпер у бяспецы Польшчы.

    Чытайце яшчэ:

    Яўген Магда: «Распавядаць пра Беларусь ва Украіне — як кідаць зерне на бетонную падлогу»

    «Гэта проста я і ўсё». Блогер Глеб Сямёнаў падзяліўся асабістым — пра адносіны, сям’ю і ўражанні ад гей-клубаў

    Разгляд апеляцыі медыяменеджара Канстанціна Залатых прызначаны на 4 ліпеня

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці