• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў затрыманы па крымінальнай справе

    Андрэй Аляксандраў затрыманы ў межах крымінальнай справы, якую распачало ўпраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску. Пра гэта распавяла адвакат журналіста. З яе ўзялі  падпіску аб неразгалошванні.

    Пазней стала вядома, што Андрэй Аляксандраў праходзіць падазраваным па арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс арыштаваных)

    Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску пракаментавалі затрыманне Андрэя Аляксандрава. «Указаны грамадзянін затрыманы ў сувязі з устанаўленнем датычнасьці да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што адбыліся на тэрыторыі горада Мінска. Цяпер яго статус — падазраваны», — паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.

    Андрэй Аляксандраў перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня, “знайшоўся” — 13-га ў Кастрычніцкім РУУС Мінска.

    Разам з Аляксандравым была затрыманая яго дзяўчына. Яна знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Ірына таксама з’яўляецца падазраванай па крымінальнай справе, але следчыя не канкрэтызавалі, па якой.

    ***

    Андрэй Аляксандраў нарадзіўся ў 1978 у Ніжнім Тагіле. Дзяцінства правёў у Паставах, там скончыў школу. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымаў ступень магістра медыяменеджмента ў Вестмінстэрскім універсітэце ў Лондане.

    Журналісцкую кар’еру пачынаў у Наваполацку.

    У 2009–2012 гадах — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. Быў супрацоўнікам міжнародных арганізацый Index on Cen­sor­ship і Arti­cle 19.

    У 2015–2018 гадах — намеснік дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

    Заснавальнік інтэрнэт-праекта “Беларусский журнал”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці