• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зняволенаму рэдактару Сяргею Сацуку выставілі абвінавачанні па новых артыкулах

    Рэдактару «Ежедневника» Сяргею Сацуку, які быў затрыманы 8 снежня мінулага года, прад’явілі абвінавачанні па яшчэ двух артыкулах крымінальнага кодэкса.
     

    Раней нашага калегу вінавацілі ў атрыманні хабару. Нядаўна сканчаўся максімальна магчымы гранічны тэрмін утрымання Сяргея пад вартай па гэтым артыкуле. І літаральна некалькі дзён таму Сацук паведаміў у лісце з СІЗА пра новыя абвінавачанні.

    Беларускай асацыяцыі журналістаў удалося высветліць праз былога сукамерніка Сяргея, што цяпер рэдактара вінавацяць яшчэ і ў распальванні варажнечы (арт.130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.

    Рэдактара «Ежедневника» затрымалі 8 снежня мінулага года па ранейшай справе аб нібыта атрыманні хабару. У той дзень дома ў журналіста прайшоў чарговы ператрус, а самога Сяргея змясцілі ў СІЗА. Праваабаронцы прызналі Сяргея Сацука палітычным вязнем. 

    На дадзены момант у няволі ў Беларусі знаходзяцца 28 прадстаўнікоў медыя.

     

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці