2426

Зводная інфармацыя пра пераслед журналістаў у сакавіку 2017 года

30.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У сакавіку 2017 года беларускія медыя сутыкнуліся з надзвычайным ціскам і рэпрэсіямі з боку ўладаў. 2017 год стаў найгоршым у гэтым плане за апошнія гады пасля 2011-га.

У сакавіку 2017 года ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зафіксавала 120 выпадкаў парушэння правоў журналістаў, звязаных з выкананнем імі прафесійнай дзейнасці.

Затрыманняў — 94 выпадкі.
Фактаў адміністрацыйнага пераследу — 40. З іх:
- па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконны выраб прадукцыі СМІ (працу без акрэдытацыі) складзена 13 пратаколаў, вынесена 3 штрафы.
- па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне парадку арганізацыі альбо ўдзелу у масавых акцыях складзена 14 пратаколаў. Пакаранні ў выглядзе арышту — 10 выпадкаў, штраф — 4 выпадкі.

Фактаў збіцця журналістаў міліцыяй —  6 выпадкаў.

Фактаў пашкоджання апаратуры — 3 выпадкі.

Фактаў, калі пасля вобшуку была забраная апаратура — 2 выпадкі.

Падрабязную інфармацыю пра кожны выпадак можна паглядзець у табліцы Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца).

Фота на галоўнай староцы diecast43.livejournal.com

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!