• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Для «палітычных», сілавікоў і чыноўнікаў абмежавалі выезд з Беларусі

    16 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале апублікавалі праўкі ў закон «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь». Дакумент абмяжоўвае права на выезд з краіны адразу некалькім катэгорыям грамадзянаў, піша "Белсат".

    Паводле апублікаваных змяненняў, КДБ зможа на тэрмін да паўгода абмяжоўваць выезд як тым, хто стаіць на прафілактычным уліку ў органах дзяржаўнай бяспекі, гэтак і тым чый «выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі». Сярод іншага выезд забароняць тым, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс за правапарушэнні супраць парадку кіравання: непадпарадкаванне патрабаванню міліцыянтаў, парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых акцыяў і іншыя.

    Абмяжоўвае дакумент і выезд за мяжу найвышэйшых чыноўнікаў. Цяпер зрабіць гэта яны змогуць толькі пасля ўзгаднення з Аляксандрам Лукашэнкам. У прыватнасці, абмежаванні датычаць старшынь абласных і Менскага гарадскога выканкамаў, начальнікаў Службы бяспекі прэзідэнта і Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце, старшыні КДБ, міністраў унутраных і замежных справаў, абароны і надзвычайных сітуацыяў, старшыняў памежнага, мытнага і следчага камітэтаў, камітэту судовых экспертыз і начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

    Выезд з Беларусі кіраўнікоў дзяржаўных органаў, дзяржаўных арганізацыяў і работнікаў, адказных за забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, якія маюць допуск да дзяржаўных сакрэтаў, будзе вызначаць урад, а сілавікоў і вайскоўцаў – «лакальны прававы акт» адпаведных ведамстваў.

    Таксама ім могуць адмовіць у выездзе «ў мэтах забеспячэння інтарэсаў нацыянальнай бяспекі да спынення абставін, якія перашкаджаюць іх выезду». Пры наяўнасці ў гэтых асобаў біяметрычнага пашпарта, на час службы яны мусяць перадаць яго ў кадравую службу сваёй арганізацыі.

    Забарона для «палітычных» набывае моц праз шэсць месяцаў, а іншыя палажэнні – пасля афіцыйнага апублікавання закону.

    Чытайце яшчэ: 

    Как жить с тревожностью. Советы психолога

    «Надеюсь, мои ровесники станут слушать меня, а не пропаганду». Почему бабушка из фильма Дудя завела свой YouTube-канал

    У Instagram — разнарадкі на падпіскі, на YouTube — стаўка на расейскіх гледачоў. Як беларуская прапаганда працуе ў сацсетках

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці