• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Душы мёртвыя” — у Гродна паказалі плён беларускіх незалежных кінематаграфістаў

    У гродзенскай творчай прасторы “Дом46” упершыню ў гісторыі адбыўся паказ фільмаў-пераможцаў кiнафэстывалю Bulbamovie 2016.

    Паказвалі і анімацыйную праграму з гэтага фэсту.  Мерапрыемства праходзіла ў межах фэсту “Сваё Кіно” і сабрала амаль паўсотні гледачоў.

    Пра асаблівасці сёлетняга фэсту гродзенцам распавёў кінакрытык Антон Сідарэнка:

    — Фэст у 2016 годзе адбываўся ў пашыраным фармаце. Упершыню конкурс Bul­bamovie быў падзелены, і было тры праграмы: гульнявая праграма, дакументальная і асобна анімацыйная праграма. Было 4 паказы ў Мінску ў вялікім прыватным кінатэатры. І гэта адметнасць шостага Bul­bamovie. Ужо другі год запар фэст мы ладзім у Мінску і гэты раз яно праходзіла больш масштабна чым у Варшаве . А ў Гродна мы паказалі вельмі розныя фільмы. Першым хочацца назваць “Душы мёртвыя” Віктара Красоўскага — стужка-пераможца гульнявога конкурсу. Гэта вельмі цікавая стужка, яна знятая адным планам. 40 хвілін камера не выключаецца і няма мантажных склеек. Гэта незвычайны прыём наогул для кіно.

    Галоўная задача — паказаць, што кіно ў Беларусі ў прынцыпе можна здымаць цікавае, самастойнае, не абапіраючыся на падтрымку дзяржавы, нейкіх буйных капіталаў, алігархаў і гэтак далей. Прынцып Bul­bamovie — сам ідзі, сам рабі, сваё — беларускае.

    — Публіка ў розных гарадах Беларусі амаль не адрозніваецца. Што ў Мінску, што ў рэгіёнах людзям цікава беларусскае кіно. Яны на яго ходзяць, глядзяць, абмяркоўваюць, нехта крытыкуе, нехта наадварот ухваляе, — распавяла пра досвед паказаў адміністрацыйны дырэктар фэста Bulbamovie2016 Наталля Бружнік. —  Я хачу адзначыць, што з кожным годам цікавасць да беларускага кіно расце ў краіне. І ўжо ёсць не адзіныя выпадкі, калі на гэтае кіно збіралі грошы на краутфандынгавых пляцоўках. Гэта — фільм-пераможца “Душы мёртвыя”. Я яго называю народным фільмам, бо сродкі на яго стварэнне былі сабраныя на пляцоўцы ulej.by. Для мяне гэта народны фільм, які атрымаў народнае прызнанне. Стужка атрымала Гран-пры на фэсце Bul­bamovie і амаль праз два тыдні атрымала галоўную узнагароду на “Лістападзе” . І той факт, што больш за 100 чалавек падтрымалі гэты праэкт фінансава, азначае, што людзі гатовыя падтрымліваць сваё, беларускае кіно.

    На прагляды ў Гродна прыйшлі людзі рознага ўзросту: як мамы з малымі дзеткамі,  так і людзі старэйшага веку.

    Фота Андрэя Мялешкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.