Вызваліць усіх! Дзень свабоды прэсы за кратамі сустракаюць больш за 40 журналістаў у Беларусі
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Наша сітуацыя з правамі медыяў застаецца найгоршай у Еўропе. Пасля татальных рэпрэсій, што пачаліся з 2020 года, праз затрыманні, арышты і пераслед прайшлі больш за 500 беларускіх калег.
Сёння БАЖ вядома пра 40 журналістаў і журналістак, якія знаходзяцца ў турмах Лукашэнкі. І гэта, на жаль, не поўны спіс.
3 траўня, у Сусветны дзень свабоды прэсы, мы і нашы калегі па ўсім свеце патрабуем вызваліць беларускіх журналістаў і журналістак!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў