• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вызваліць іх усіх! У Вільні прайшла акцыя салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі

    22 прадстаўнікі і прадстаўніцы медыя застаюцца ў турмах Беларусі за сваю працу. Акцыю салідарнасці з імі, прысвечаную Сусветнаму дню свабоды прэсы, правялі беларускія калегі ў Вільні.

    акцыя салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі

    Акцыя салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі. Вільня, 4 траўня 2026 года. Фота: БАЖ

    — Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі застаецца найгоршай у Еўропе. Пасля татальных рэпрэсій, што пачаліся з 2020 года, праз затрыманні, арышты і пераслед прайшлі сотні беларускіх медыйшчыкаў, — гаворыцца ў заяве БАЖ.

    Мы заклапочаны, каб на хвалі ўсеагульнай радасці і ўвагі да вызвалення знакавых асобаў, людзі, якія засталіся за кратамі, не сталі менш заўважнымі, не сышлі нібыта ў цень.

    Праблема палітзняволеных журналістаў не вырашана, пакуль хоць адзін чалавек застаецца за кратамі. У Сусветны дзень свабоды прэсы, мы і нашы калегі па ўсім свеце патрабуем вызваліць беларускіх журналістаў і журналістак!

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці inter­comm@baj.media.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.