• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўная і недзяржаўная прэса ў Беларусі: асноўныя тэмы і іх асвятленне. Студзень 2015 г.

    Ва ўмовах, калі недзяржаўная прэса вымушана канкураваць з магутнай дзяржаўнай медыясістэмай, цікава адзначыць розніцу ў асвятленні вострых сацыяльна-палітычных тэм дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ. Ці сапраўды іх кантэнт адрозніваецца, як гэта прынята лічыць? Ці лічаць выданні папулярнымі адны і тыя ж тэмы? Ці ствараюць яны розныя інфармацыйныя рэчаіснасці?

    Прапануем Вашай увазе даследаванне рознафарматных медыяў за студзень 2015 года.

    Метад даследавання – якасны і колькасны кантэнт-аналіз.

    Для даследавання былі выбраныя дзяржаўнае і незалежнае друкаваныя выданні, якія маюць прыкладна аднолькавы памер, перыядычнасць, тэматычную скіраванасць (пазіцыянуюць сябе як грамадска-палітычныя выданні), інфармагенцтвы, — дзве самыя заўважныя кампаніі. Для аналізу друкаваных СМІ і паведамленняў інфармагенцтваў вылучана 4–6 тэмаў, якія былі найбольш папулярнымі[i] ў студзені.

    Для якаснага аналізу тэлевізійнага кантэнту выкарыстаныя назвы публіцыстычных праграм незалежнага тэлебачання “Белсат” і праграм дзяржаўных тэлеканалаў АНТ і Першы нацыянальны тэлеканал.

    Як параўнаць дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ? Крытэры выбаркі, апісанне метаду.

    Дзяржаўнае выданне “СБ.Беларусь Сегодня” і недзяржаўнае “Комсомольская правда в Беларуси” валодаюць падобнымі, істотнымі для даследавання, паказчыкамі:  прыкладна аднолькавы памер газет, аднолькавая перыядычнасць — 5 разоў на тыдзень (за студзень кожная рэдакцыя выдала 19 нумароў), папулярнасць у сваім сегменце.

    Згодна даследаванню “Медыясфера Беларусі” (Мн, 2014), якое падрыхтаваў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта РБ, штодзённікі сёння набывае каля 27,1% беларускай аўдыторыі (с.45). “Комсомольская правда в Беларуси” і “СБ.Беларусь Сегодня” – лідары ў сваім сегменце і з’яўляюцца найбольш папулярнымі друкаванымі СМІ краіны. Штодзённы наклад “СБ. Беларусь Сегодня” (400 тыс. асобнікаў) у 10 разоў перавышае наклад “КП-Комсомольская правда в Беларуси”(каля 40 тыс. асобнікаў). Нягледзячы на гэта, самым чытаным друкаваным выданнем у Беларусі з’яўляецца “Комсомольская правда в Беларуси”, — у месяц газету чытаюць 32,9% рэспандэнтаў, а “СБ.Беларусь Сегодня” — 30,3% . Суткавы ахоп аўдыторыі “СБ.Беларусь сегодня” скаладае 16,0% ад усёй медыя-аўдыторыі, “Комсомольская правда в Беларуси” — 11,3% (“Медыясфера Беларусі”, с. 47–48, раздзел “Рейтинг печатных изданий по уровню популярности”).

    Для аналізу былі выбраныя 1–3 палосы друкаванай версіі выданняў.

    Чаму? Найважнейшая інфармацыя альбо тэмы, як правіла, у друкаваных СМІ размяшчаюцца на першых трох палосах – гэта найбольш рэйтынгавы посцінг (ад анг. post­ing – размяшчэнне рэкламы на плакатах ці афішах). Выпадкі, калі загаловак альбо пачатак артыкула змешчаныя на 1–3 палосах, а працяг – “у глыбіні” газеты, не ўлічаныя ў колькасным аналізе. Але, зважаючы на тое, што эмацыйна і эстэтычна загалоўкі ўздымаюць тэму, яны пазначаныя ў матрыцы. Для колькасных замераў выкарыстоўваліся копіі артыкулаў у інтэрнэт-версіях выданняў www.kp.by і www.sb.by.

    Тэматычны адбор, апісанне матрыцы

    Такім чынам, асноўныя тэмы ў студзені для беларускіх СМІ былі наступныя (у парадку з’яўлення):

    - Валютны крызіс. Курс беларускага рубля

    - Тэракт у рэдакцыі газеты Char­lie Heb­do у Парыжы

    - Змены ў правілах дарожнага руху

    - Ваенны канфлікт ва Украіне

    - З’езд БРСМ

    - Прэс-канферэнцыя прэзідэнта А. Лукашэнкі

     

    Інфаграфіка ілюструе аналіз кантэнту як друкаваных выданняў, так і інфармацыйных агенцтваў:

    Табліца змяшчае назву артыкула па тэме ў газеце “Комсомольская правда в Беларуси” і яго аб’ём, і назву артыкула па тэме ў “СБ.Беларусь Сегодня” і яго аб’ём.

    Тэма

    «Комсомольская Правда в Беларуси». Артыкулы па тэме.

    Памер (тыс. знакаў)

    «СБ.Беларусь Сегодня».
    Артыкулы па тэме.

    Памер (тыс. знакаў)

    1. Валютны крызіс. Курс беларускага рубля.

    «Пять наивных вопросов о курсах и валютах»

    5

    «Ограничения сняты»

     

    3,1

    «Новые курсы валют: за день доллар вырос на 680 рублей, а евро — на 750»

    1,5

    «Комиссию на покупку валюты снизили до 10 %»

    1,8

    «В минских обенниках продают то, что сдали»

    1,8

    «Курс беларуского рубля стал своободным»

    2,2

    «Наш рубль будет больше зависеть от российского»

    1,9

    «Доллар в обменнике должен стоить не дороже 14 035, евро 16 565»

    0,8

    «Стало ли в обменниках больше валюты после отмены комиссии»

    2,6

    «В банках курс российского рубля может на 30% отличаться от официального»

    1,5

    2. Тэракт у рэдакцыі газеты Char­lie Heb­do у Парыжы.

    «Террористы, расстрелявшие французских журналистов выросли под Парижем». Заголовок

    0

    «Кровавая трагедия в Париже». (пачатак артыкула, 1 паласа).

    0,5

    «Должна ли измениться Европа после терактов в Париже?». Вопрос дня.

     

    «Франция. Продолжение следует».

    2,7

    «В гомельской галерее хранятся фотоработы журналиста, погибшего в парижском теракте».

    3,1

    «Выставка фоторабот Мишеля Рено, погибшего при нападении на Char­lie Heb­do, открылась в Гомеле»,

    1,7

    3. Змены ў правілах дарожнага руху

    «С 16 января в нашей стране вступили в силу новые Правила дорожного движения».

    1,5

    «С 16 января вступят в силу изменения в Правила дорожного движения

    2,3

    «С 16 января за поездку без детского кресла буду штрафовать». Заголовок

    0

    4 анонсы прамой лініі з начальніка УДАІ МУС Юрыем Літвінам, якую газета правяла 14 студзеня.

    2,5

    «Как рассадить троих детей по автокреслам? »

    4,4

    «Первые нарушители новых ПДД: водитель маршрутки и мама с ребенком на руках»

    4,4

    «А как вы заботитесь о безопасности детей?». Вопрос дня.

    2,5

    4. Ваенны канфлікт ва Украіне

    У беларускай версіі газеты ў студзені тэма амаль не асвятлялася (заўважных матэрыялаў на 1–3 палосах выдання надрукавана не было).

    0

    За студзень з’явілася 5 артыкулаў на тэму канфлікта ў Данбасе аўтара выдання Ніны Васільевай, размешчаныя на 2 альбо 3 паласе з анонсам на 1‑ай.

    20

    5. З’езд БРСМ

    Пра зъезд БРСМ на 1–3 палосах выданне не ўзгадване

    0

    «Генералы своих карьер»

    7,5

    «Открытый диалог поколений»

    5,5

    6. Прэс-канферэнцыя прэзідэнта А. Лукашэнкі

    «Александр Лукашенко: у меня в загашніке только 50 млн рублей. Валюта – только коммандировочные».

    4,9

    Выданне змяшчае справаздачу з прэс-канферэнцыі з 1–4 паласу нумара №18 за 30 студзеня 2015 г.

    64

    «Нам чужих земель не надо! Нам желательно свою никому не отдать” Воспрос от КП».

    4,8

     

    Апісанне вынікаў даследавання

    Колькасная розніца выяўленая амаль па ўсіх выбраных тэмах:

    - Найбольшая розніца існуе ў асвятленні тэмаў “Прэс-канферэнцыя прэзідэнта А. Лукашэнкі” і “Ваенны канфлікт ва Украіне”. Памер матэрыялаў у “СБ.Беларусь Сегодня” па выніках прэс-канферэнцыі прэзідэнта амаль у 6 разоў перавышае паведамленні на гэту тэму ў “Комсомольская правда в Беларуси”. Матэрыялы на тэму канфлікту ва Украіне на першых трох палосах у “Комсомольская правда в Беларуси” адсутнічаюць, у той час як “СБ. Беларусь Сегодня” рэгулярна звяртаецца да гэтай тэмы.

    - Найменшая колькасная розніца выяўлена ў асвятленні тэмаў “Тэракт у рэдакцыі газеты Char­lie Heb­do у Парыжы” і “Змены ў правілах дарожнага руху”.

    Заўважная розніца выявілася і ў рытме тэматычнага асвятлення. Напрыклад, “Комсомольская правда в Беларуси” звяртаецца да тэмы “Валютны крызіс. Курс беларускага рубля” 9 разоў, “СБ. Беларусь Сегодня” – толькі адзін. Таксама “Змены ў правілах дарожнага руху” – тэма, якая спарадзіла рознабаковыя цікавыя тэксты ў “Комсомольская правда в Беларуси”: рэпартажы, інфармацыйная паведамленні, парады чытачам і інтэрвію. У той час як “СБ. Беларусь сегодня” настойліва, з нумара ў нумар, прапаноўвала сваім чытачам дазваніцца на прамую лініі з начальнікам УДАІ МУС Юрыем Літвінам і самім задаць усе свае пытанні. Чаму так? Можа зрабіць дапушчэнне, што такім чынам, пазбягаючы ўзняцця праблемных для чытачоў пытанняў, выданне імкнецца не фіксаваць увагі на нязручных для людзей рашэннях улады і не дэталізаваць іх. Тэмы, якія могуць спарадзіць і ўмацаваць крытычныя настроі аўдыторыі, абыходзяцца ўвагай ці асвятляюцца вельмі нейтральна.

    Камерцыйна арыентаванае, зацікаўленае ў здабыцці новых чытачоў выданне ніколі не дазволіла б сабе прыкрывацца “афіцыйнымі асобамі” і ўнікаць журналісцкай распрацоўкі тэмы. Каманда “Комсомольская правда в Беларуси” ў асвятленні тэмы“Змены ў правілах дарожнага руху” дала калегам з дзяржаўнай прэсы бліскучы майстар-клас.

    “Ваенны канфлікт ва Украіне”. Аналіз паказвае відавочную розніцу ў падыходах да асвятлення гэтай тэмы ў выбраных выданнях. “СБ. Беларусь Сегодня” ў студзені рэгулярна змяшчала паведамленні пра канфлікт. Характар паведамленняў — асцярожны і вытрыманы і строга адпавядае танальнасці афіцыйнай пазіцыі. У тэкстах адсутнічаюць крытычныя заўвагі, прычынна-выніковая сувязі, высновы і прагнозы пра магчымае развіццё падзей. Таксама адсутнічае асабістае меркаванне журналіста, — аўтар карыстаецца другаснымі крыніцамі і не з’яўляецца ўдзельнікам ці відавочцам падзеяў. Магчыма такім чынам рэдакцыя “СБ.Беларусь Сегодня” дае сігнал чытачам: “Тэма вельмі сур’ёзная, ігнараваць яе немагчыма, але і большага сказаць не можам”.

    Паведамленні ў “СБ. Беларусь Сегодня” не маюць характару контрапрапаганды пануючым у эфіры расійскім СМІ. Аднак нейтральны медыйны тон, які практыкуе “СБ.Беларусь Сегодня”, можа стаць пэўнай інфармацыйнай процівагай у інфармацыйным полі і сігналам ці маяком для аўдыторыі. Для намёка на тое, што рэдакцыя і замоўцы рэдакцыйнай палітыкі “СБ. Беларусь Сегодня” прытрымліваюцца іншай ад расійскіх СМІ думкі, гэтых тэкстаў цалкам дастаткова.

    На першых трох палосах “Комсомольская правда в Беларуси” рэпартажы і паведамленні пра ваенны канфлікт ва Украіне ў студзені адсутнічалі. Аднак выданне дуркуе матэрыялы адносна падзеяў ва Украіне, якія адбыліся ў Беларусі, а менавіта пра спробу мірных перамоваў. Артыкулы Представители ДНР и ЛНР прилетели в Минск на переговоры, но даже не покинули территорию аэропорта (“Комсомольская правда в Беларуси”, 30 студзеня) і Решить в Минске судьбу мира на Украине снова не получилось, (“Комсомольская правда в Беларуси”, 31 студзеня) агульнай колькасцю 11,5 тыс. знакаў маюць сітуатыўны характар і змест.

    З’езд БРСМ. Таксама адна з падзеяў, якая падаецца надзвычай важнай рэдакцыі “СБ. Беларусь Сегодня”. Газета прысвячае з’езду БРСМ дзве першыя паласы і вялікія тэксты на самых рэйтынгавых месцах. “Комсомольская правда в Беларуси” ўвогуле абыходзіць падзею ўвагай.

    Цікавай з пункту погляду аналізу падаецца назва артыкула пра з’езд БРСМ у “СБ. Беларусь Сегодня”. “Генералы своих карьер” – яўны парафраз назвы вядомага фільму “Генералы песчаных карьеров” пра дзяцей-жабракоў у Паўднёвай Амерыцы ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Дзеці ў фільме паўстаюць злымі і жорсткімі, а сама гісторыя кепска заканчваецца.

     

    Высновы

    Згодна сацыялагічнаму даследаванню “Медыясфера Беларусі” (Мн, 2014), асноўная аўдыторыя штодзённай прэсы ў Беларусі — гэта людзі ад 40–49 гадоў і ад 60 гадоў (гэтыя дзве групы складаюць прыкладная 35,0% аўдыторыі). Моладзі – 14,7%, сельскіх жыхароў — 45,2% , гарадскіх — 21,0%.

    Недахоп кантэксту, агульнай інфармацыі пра падзеі характэрны як для дзяржаўнай, так і для незалежнай газеты. Вострыя палітычныя тэмы падаюцца альбо ўскосна, альбо ў выглядзе бясспрэчнай аксіёмы і ісціны, — рэдакцыя “СБ. Беларусь Сегодня”, напрыклад, “прыціскае” чытачоў памерам артыкулаў на палітычныя тэмы, “манументальнымі” загалоўкам і інш. Прадставіць альтэрнатыўную думку, пададзеную ў выданні “на роўных”, немагчыма. Пры асвятленні палітычных тэмаў і дзеянняў улады “Комсомольская правда в Беларуси” імкнецца максімальна спрасціць тэкст да набору фактаў і храналагічнай паслядоўнасці падзеяў. “Комсомольская правда в Беларуси” з любой тэмы імкнецца “выціснуць” “чалавечы фактар”, расказаць гісторыю, паказаць асобу. Тым часам, глыбінныя палітычныя і грамадскія тэндэнцыі застаюцца па-за ўвагай рэдакцыі. Шкада, бо абагульненні — таксама частка журналістыкі.

    Як адно, так і другое выданне пазбягаюць рознасці думак, сутыкнення меркаванняў на сваіх старонках і праблемнай распрацоўкі тэмы. Газеты не ствараюць праблемнае поле, у якім мог бы нарадзіцца крытычны погляд чытача на падзеі, — максімум фактаў, мінімум экспертнага меркавання і ацэнак.

    Выданні працуюць са сваёй аўдыторыяй, трымаючы “в уме” асноўны кантэкст. У прынцыпе, СМІ імкнуцца падаць сябе нібы па-за палітычным і грамадскім кантэкстам, але на самой справе гэты палітычны і грамадскі кантэкст існуе, ён вельмі моцны і змястоўны. Асаблівасць такога стылю працы – ілюзія валодання тэмай, якая ствараецца ў чытачоў. Але, пакуль чытачы распазнаюць “дарожныя знакі”, якія ім дае рэдакцыя, можна сказаць, што аўдыторыя з газетай “на адной хвалі”. Чытачы штодзённікаў, як паказваюць даследванні, — гэта людзі з савецкай спадчынай, што значна падаўжае жыццё журналістыкі недагаворак і намёкаў.

    Інфармацыйныя агенцтвы

    Асаблівасць дзейнасці інфармацыйнага агенцтва – гэта бесперапынная праца па стварэнні і распаўсюдзе навінаў і інфармацыйных матэрыялаў. Журналісты інфармацыйных агенцтваў, як правіла, першымі даведваюцца пра тое, што адбылося, і адразу ж выпускаюць інфармацыю «ў эфір» у выглядзе кароткіх паведамленняў. Рэпутацыя агенцтва залежыць ад дакладнасці і хуткасці працы. У Беларусі ў гэтым сегменце медыйнага поля дзве найбольш заўважныя кампаніі – дзяржаўнае агенцтва БелТА і прыватнае  БелаПАН.

    Для аналізу паведамленняў інфармагенцтваў быў выбраны метад падліку паведамленняў па ключавых словах. Так, напрыклад, для тэмы “Валютны крызіс. Курс беларускага рубля” ключавымі словамі былі выбраныя — “крызіс”, “валюта”. Для тэмы “Ваенны канфлікт ва Украіне” адпаведна — “Украіна” і “сепартратысты” (было зроблена дапушчэнне, што так часцей за ўсё беларускія СМІ называюць адзін з бакоў канфлікту). Для тэмы “Прэс-канферэнцыя А. Лукашенкі”, ключавое слова - “Лукашэнка”, і г.д.

    Слупкі з лічбамі — колькасць паведамленняў за студзень на сайце інфармагенцтва. Для падліку выкарыстоўвалася пошукавая сістэма сайтаў www.belapan.by і www.belta.by. Такім чынам, колькасць паведамленняў на сайтах інфармацыйных агенцтваў БелаПАН і БелТА з ключавымі словамі па выбраным тэмам з 1 студзеня па 1 лютага наступная:

     Тэма

    Ключавое слова

    БелаПАН

    колькасць узгадванняў

    Белта

    колькасць узгадванняў

    1. Валютны крызіс. Курс беларускага рубля.

    «кризис»

    27

    19

    «валюта»

    19

    8

    2. Тэракт у рэдакцыі газеты Char­lie Heb­do у Парыжы.

    «теракт»

    4

    6

    «Char­lie Heb­do»

    21

    25

    3. Ваенны канфлікт ва Украін

    «Украина»

    53

    43

    «сепаратисты»

    12

    0

    4. Прэс-канферэнцыя прэзідэнта А. Лукашэнкі

    «Лукашенко»

    262

    270

    Апісанне матрыцы

    Даследаванне паказала, што колькаснай розніцы ў тэматычных паведамленнях інфармагенцтваў у студзені амаль няма. Самае вялікае разыходжанне выявілася ва ўзгадванні ў інфармацыйных паведамленнях словаў “сепаратысты” – 12 (Белапан) і 0 (БелТА). Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што ў агенцтваў ёсць свая інфармацыйная палітыка адносна асвятлення падзеяў ва Украіне, і БелТА выкарыстоўвае іншую назву для бакоў гэтага канфлікту, а ключавое слова “сепаратысты” – даследчыцкая здагадка, якая супала з інфармацыйнай палітыкай БелаПАН.

    Найбольшая колькасная розніца выявілася ў паведамленнях на тэму валютнага крызісу. Недзяржаўнае агенцтва часцей ужывала слова “крызіс” і “валюта”, у той час як БелТА альбо не пісала навінаў на гэтую тэму, альбо выкарыстоўвала для яе асвятлення іншую тэрміналогію. Таксама цікава, што абодва агенцтвы знайшлі амаль аднолькавую колькасць інфармацыйных нагодаў з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

    Высновы

    На падставе атрыманых дадзеных можна сцвярджаць, што інфармагенцтвы ў сваёй працы выкарыстоўваюць аднолькавую прафесійную парадыгму. Дзяржаўнае і незалежнае інфармацыйныя агенцтвы дзейнічаюць у практычна аднолькавым інфармацыйным полі. Яны, хутчэй за ўсё, карыстаюцца аднымі і тымі ж крыніцамі інфармацыі, звяртаюцца да аднолькавых ньюсмейкераў. Рытміка асвятлення вызначаных тэмаў таксама аказалася вельмі падобнай у абедзьвюх кампаній, што можа сведчыць як пра прамую канкурэнцыю, так і пра яе адсутнасць. Хутчэй за ўсё, у кожнага з агенцтваў ёсць свая статычная аўдыторыя, зацікаўленая ў спажыванні прадукта менавіта гэтай кампаніі, і не звяртаецца для параўнання ці аналізу да канкурэнтаў.

    У любым выпадку, сітуацыя больш “роўная” чым у друкаваных СМІ. Гэта можа сведчыць у тым ліку пра адсутнасць спробаў маніпуляваць аўдыторыяй праз паведамленні інфармагенцтваў, і, як вынік, – ім можна давяраць больш, чым газетам.

    Тэлебачанне: якасны аналіз тэмаў грамадска-палітычных праграмаў

    Для параўнання былі выбраныя назвы публіцыстычных праграмаў у жанры “ток-шоў”, “рэпартаж” і “інтэрв’ю” з прыкладна аднолькавай эфірнай перыядычнасцю і месцам у вяшчальнай сетцы на спадарожнікавым канале “Белсат”– найбольш заўважным незалежным тэлевізійным праекце, (рэйтынг даверу ў аўдыторыі 42,1% , (“Медыясфера Беларусі”, Мн, 2014, с. 29) і на дзяржаўных каналах АНТ (тэлебачанне з самым высокім на сёння рэйтынгам даверу) і Першым Нацыянальным тэлеканале:

    Праграмы, жанры

    «Форум», Белсат

    Назва праграмы

    «Дело принципа», ОНТ

    Назва праграмы

    Ток-шоў

    «Самакіраванне – не для нас»

    «Достотачно ли деятельность власти освещена в прессе?»      

    «Пакаленне «сексі»

    «Что даёт больший эффект в борьбе с наркотиками?»

    «Дзе мяжа талерантнасці і цярпімасці?»

    «Что стало причиной терактов во Франции?»

    «Брак ці шлюб?»

    «Привлекательна ли Беларусь для туристов?»           

    Рэпартаж

    «Рэпартэр», Белсат

    «Специальный репортаж»,

    Першы Нацыянальны

    «Дзіўная прапанова баранавіцкіх уладаў: з уласнага жытла ў цэнтры перасяліць у арэнднае

    «Салей, которого мы не знали… »

    «Улады атакуюць кнігарню «Логвінаў»

    «Детское «Евровидение»: история в 11 лет»

    «Як жыхары Маладзечна вярнулі сваю ўласную гісторыю і назвы вуліцаў

    «Я — это ты! Близнецы»

    «Куды падзець свайго брата меншага на час адпачынку?

    «Балтийский берег»

    «Царкву знішчылі дзеля фільму з Міхалковым. Цяпер вернікі яе аднавілі

    «Контроль особого назначения»

    «Як беларусам танна падарожнічаць па Eўропе

    «Детский мир»

    Публіцыстыка, інтэрв’ю

     

    «Два на два», Белсат

    «Актуальное интервью»,

     Першы Нацыянальны

    Віктар Карніенка і Сяргей Марцалеў

    «Актуальное интервью» с Анатолием Пахомовым

    Сяргей Чалы і Сяргей Балыкін: Як расейскі крызіс паўплывае на беларускую эканоміку?

    «Актуальное интервью» с Михаилом Журавковым

    Сяргей Антусевіч і Мікола Пазнякоў: Хто і як можа абараніць правы працаўнікоў у Беларусі?

    «Актуальное интервью» со Станиславом Говорухиным

    Сяргей Будкін і Франак Вячорка пра культурніцкія трэнды мінулага года

    «Актуальное интервью» с Максимом Поташевым

     

    Высновы 

    Ток-шоў. Відавочна, што рэдакцыі “Форума” і “Дело принципа” маюць розныя падыходы да пазіцыянавання свайго прадукту. Мы бачым выразна акрэсленае дыскусійнае поле ў назве ў назве праграмы (АНТ, “Дело принципа”) і неканфліктную артыкуляцыю праблемнага моманту замест назвы (“Белсат”, “Форум”). Назвы ток-шоў “Форум” не заўсёды зразумелыя і з пункту погляду логікі і мовы — як, напрыклад, назва “брак ці шлюб?”, ці “пакаленне сэксі”… Што ў перадачы з такой назвай чакае гледачоў?

    Тэма ток-шоў “Дело принципа” на АНТ часам завострана да такой ступені, што калідор для дыскусіі застаецца надзвычай вузкі. Напрыклад, праграма “Достотачно ли деятельность власти освещена в прессе?”: як бы яе ўдзельнікі ні спрачаліся – уладу на перадачы з такой назвай не пакрытыкуеш.

    Абодва каналы толькі адну праграму ў месяц прысвячаюць уласна палітычным тэмам. Назва праграмы “Самакіраванне – не для нас” на канале Белсат пакідае неабсяжны прастор для здагадак: пра што будзе перадача? Сінхронна “Форум” і “Дело принципа” звяртаюцца да праблем моладзі праз абмеркаванне наркатычнай залежнасці (АНТ) і паўсюднага “сэксі” (“Белсат”).

    Рэпартаж. З аналізу назваў бачна, што “Белсат” значна больш змястоўны і востры ў прэзентацыі гэтага журналісцкага жанру. Мы маем узнятыя актуальныя сацыяльныя пытанні амаль у кожным выпуску “Рэпартэра” (“Белсат”) насуперак сумнай “нятленцы” ў “Специальном репортаже” на Першым Нацыянальным тэлеканале. Рэпартажы на дзяржаўным ТБ не маюць прывязкі да часу і вострай сацыяльнай ці палітычнай скіраванасці. Назвы праграмаў увогуле мала гавораць пра іх змест. Тым часам “Белсат” у складанні рэпартажнай лініі надае ўвагу як бягучай стужцы навінаў, так і назвам рэпартажаў, — яны цікавыя, вострыя, праблемныя.

    Якое рэдакцыйнае рашэнне больш рэйтынгавае? Без сумневаў, перавага на баку “Белсату”, які бярэ актуальнасцю тэмаў, дакладнасцю фармулёўвак у назвах, сацыяльнай завостранасцю. А рэпартажы з назвамі “Балтийский берег” і “Детский мир” (“Специальный репортаж”, Першы Нацыянальны тэлеканал) могуць існаваць у любым часе і прасторы, акрамя прасторы прафесійнай журналістыкі.

    Публіцыстыка і інтэрв’ю. “Актуальное интервью” на Першым Нацыянальным канале выкарыстоўвае ў назве толькі імя героя, у той час як “Белсат” разам з імёнамі герояў змяшчае і тэму для абмеркавання. Гэта сведчыць і пра больш паважлівы падыход да гледача. Тэма інтэрв’ю можа быць цікавай значна шырэйшаму колу гледачоў, чым кола знаёмых героя, — відавочная рэч, але пакуль яшчэ не ўсім зразумелая.

    Высновы

    Як дзяржаўнае, так і недзяржаўнае тэлебачанне недастаткова клапоцяцца пра сваю аўдыторыю. Назвы праектаў – выдатная магчымасць звярнуцца да зацікаўленых людзей і здабыць новых гледачоў. Ва ўмовах канкурэнцыі гэты спосаб нельга недаацэньваць.

     

    Спіс выкарыстанай літаратуры:

    М.М. Назаров. Контент-анализ медиа текстов

    О.Т. Манаев. Контент-анализ — описание метода

    МЕДИАСФЕРА БЕЛАРУСИ. Социологический аспект. Мн, 2014. (Электронная версія зборніка знаходзіцца на сайце www.iac.gov.by)


    [i] На думку аўтара даследвання.


     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці