• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЕФЖ патрабуе вызваліць журналіста Дзяніса Івашына

    Дзяніс Івашын — 11-ы арыштаваны журналіст у Беларусі. Ён быў затрыманы вечарам у пятніцу 12 сакавіка ў Гродне. Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) далучаецца да сваёй беларускай філіі, Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), патрабуючы яго неадкладнага вызвалення, як і астатніх дзесяці журналістаў, якія цяпер за кратамі ў Беларусі.

    «Як і прадказваў БАЖ, рэжым дыктатара Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсіі супраць журналістаў», — заявіў прэзідэнт ЕФЖ Могенс Бліхер Б’еррэгард. «Мы заклікаем усе журналісцкія арганізацыі ў Еўропе мабілізавацца разам са сваімі ўрадамі, каб спыніць гэтыя шматлікія  парушэнні правоў чалавека і неадкладна вызваліць 11 журналістаў, зняволеных у Беларусі».

    EFJ патрабуе неадкладнага вызвалення адзінаццаці журналістаў, затрыманых у Беларусі толькі за тое, што яны выконвалі сваю працу:

    Кацярына Андрэева
    Дар’я Чульцова
    Кацярына Барысевіч
    Юлія Слуцкая
    Ала Шарко
    Сяргей Альшэўскі
    Пётр Слуцкі
    Ксенія Луцкіна
    Андрэй Аляксандраў
    Дзяніс Івашын
    Сяргей Гардзіевіч — хатні арышт

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці