• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экс-вядучая перадачы пра футбол на БТ Крысціна Козел вучыцца на нумаролага

    Крысціна Козел — былая вядучая перадачы пра футбол на БТ, жонка паўабаронцы зборнай Беларусі па футболе Яўгена Яблонскага. Спартовы праект яна запускала і на ютубе, але пасля захапілася іншым, са спасылкай на «Трыбуну», піша «Наша Ніва».

    Козел вырашыла асвоіць нумаралогію — інтэрпрэтацыю чыслаў, якія знаходзяць у даце нараджэння і не толькі, для таго каб вызначыць характар чалавека і прадказаць будучыню.

    Жонка футбаліста з’явілася ў жывым эфіры ў інстаграме Наталлі Скубковай, якая пазіцыянуе сябе як спецыяліста па нумаралогіі.

    Як аказалася, спачатку Козел звярнулася па кансультацыю, на якой нумаролаг па датах расказала тое, чаго, па словах Крысціны, ніяк не магла ведаць пра яе. Уражаная экс-вядучая замовіла яшчэ дзве кансультацыі, у тым ліку індывідуальную для Яблонскага. Кожную трэба было чакаць (Скубкова заяўляе пра моцную загружанасць), а таксама выдаткоўваць 160 даляраў — за гэтыя грошы прымяняюцца «інструменты коўчынгу і метафарычныя карты».

    Пасля гэтага Козел вырашыла, што прасцей не траціць грошы на кансультацыі, а самой стаць нумаролагам. Для гэтага былая тэлевядучая запісалася на навучанне ў Скубковай, замовіўшы «прэміум» — за асабістае куратарства жанчыны трэба было выкласці амаль тысячу даляраў.

    Скубкова падчас эфіру хваліла Козел як вучаніцу і расказвала, што з нецярпеннем чакала хатнія заданні ад яе. Крысціна ж расказала, што думала аб прымяненні новых «звестак» у футболе.

    — Цікава глядзець на футбалістаў. Маладая зорачка нейкая ўзыходзіць, я паглядзела дату [нараджэння] — і ўжо разумею, пры якіх абставінах, пры якіх крытэрыях яна будзе развівацца лепш, што ёй можа дапамагчы, — заявіла Козел.

    Таксама Козел заявіла, што больш не задаецца пытаннямі пра паводзіны коўчаў — ёй таксама ўсё тлумачаць нейкія чыслы (магчыма, так зручна распісаць і расставанне клуба «Арыс» з Яблонскім).

    — Вось я гляджу на якога-небудзь трэнера і думаю: «Божа, чаму ён такі гаваркі? Чаму ён прымае такія дурныя, на мой погляд, рашэнні?» Цяпер я гэта для сябе ўжо разумею. Я гэта яшчэ не нясу ў масы, але вельмі многія рэчы становяцца зразумелымі, — сказала экс-вядучая.

    Чытайце яшчэ: 

    Журналістка, якая працавала ў акупацыі: Аднакласнік з Беларусі казаў, што я хлушу, бо не могуць бамбіць Чарнігаў

    Семінар у Вільні «Свабода слова і Беларусь» (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Репортеры нуждаются в касках, бронежилетах и психологической помощи. С какими вызовами сталкиваются медиа в Израиле?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці