• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БТ правядзе кастынг для айчыннага аналагу «Бітвы экстрасэнсаў»

    Тэлеканал «Беларусь 2» правядзе кастынг экстрасэнсаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

    Для ўдзелу ў кастынгу запрашаюцца людзі са здольнасцямі, якія не паддаюцца навуковаму тлумачэнню: кіраванне прыроднымі з’явамі, электрычнымі імпульсамі, уменне cчытвать інфармацыю ў момант дотыку — прыйшоў час прадэманстраваць, як гэта адбываецца.

    «У шоў «Хачу ў тэлевізар. Экстрасэнсы» на «Беларусь 2» пакажам магчымасці удзельнікаў без мантажу, дадатковых спецэфектаў і агучкі — усё будзе па-сапраўднаму», — распавяла галоўны дырэктар тэлеканала «Беларусь 2» Наталля Марынава.

    Патэнцыйным удзельнікам шоў неабходна ўсяго толькі запоўніць анкету, размешчаную на афіцыйным сайце тэлеканала www.belarus2.by, даслаць яе на паштовую скрыню belarus2@tvr.by і чакаць запрашэння ад стваральнікаў перадачы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці