• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кінематаграфіст Арцём Лобач зрабіў дакументальнае ютуб-шоў з андэграўдным музыкам Сяргеем Пукстам

    Праект завецца «Пукст на Поўначы» і распавядае, як беларускі музыкант, артыст і перформер Сяргей Пукст даследуе адносіны незалежнай Беларусі з краінамі Паўночнай Еўропы праз уласныя падарожжы, выступленні і культурныя адкрыцці.

    Фінская цішыня, беларускі андэрграўнд у Даніі, скандынаўская музыка і літаратура, нечаканыя сустрэчы і культурныя непаразуменні складаюцца ў пяць асабістых, іранічных і часам абсурдных гісторый пра свабоду, мастацтва і пошук уласнай мовы.

    Плануецца выпуск шэрагу серый, першая з якіх выйдзе 30 верасня на ютуб-канале «Саша, што ты нясеш!?». Праект быў створаны Reform.news пры падтрымцы Nordic Coun­cil of Min­is­ters.

    Здымачнай пляцоўкай серыяла стаў варшаўскі бар Redakc­ja — новая культурная прастора каманды Reform.news.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.