• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Сьведкам быў Іваноў Іван Іванавіч». Двое незалежных журналістаў на волі пасьля арыштаў. ВІДЭА

    На волю пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту выйшлі журналісты Андрэй Рабчык і Андрэй Шаўлюга. Іх затрымалі 15 лістапада ў нумары менскага гатэлю «Арбіта» і абвінавацілі ва ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве.

    За гэты час яны адбывалі арышт у ізалятарах на Акрэсьціна, у Жодзіне і ў Магілёве. Пра свой досьвед «сутак» журналісты расказалі Свабодзе.

    «Суд мой заняў добра калі пяць хвілін, — расказвае Андрэй Рабчык. — Мне, як бы гэта сказаць, „прышылі“ артыкул 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу, удзел у масавых мерапрыемствах. Сьведкам быў Іваноў Іван Іванавіч. Сказаў, што я ішоў па вуліцы, а ў руках трымаў транспаранты, сьцягі ды іншую сымболіку. Хаця я ў гэты час знаходзіўся на 10‑м паверсе гатэлю „Арбіта“, здымаў відэа з нумару гатэлю праз вакно. Усё вельмі хутка было, я нават ня змог папрасіць адваката. Толькі на крэсла прысеў перад ноўтбукам, а ўжо трэба было ўставаць».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці