Журналісты Арцём Маёраў і Алесь Любянчук выйшлі на волю!
Журналісты Арцём Маёраў і Алесь Любянчук — на волі! Яны выйшлі з ізалятара ў Баранавічах, дзе адбывалі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Журналістаў затрымалі 25 кастрычніка. Міліцыянты склалі на іх два пратаколы — за ўдзел у масавым мерапрыемстве і за непадпарадкаванне патрабаванню сілавіка.
Нягледзячы на супярэчнасці, Маёраў і Любянчук былі пакараныя 15-цю суткамі арышту.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў