• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook-акаўнты журналістак Насты Роўды і Ганны Любаковай унеслі ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 16 чэрвеня зноў папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Ганна Любакова і Наста Роўда

    Ганна Любакова і Наста Роўда. Калаж зроблены БАЖ з дапамогай Chat­G­PT

    «Экстрэмісцкім» прызнаны змест старонкі ў Face­book з назвай Nas­tas­sia Rou­da (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/nastassia.rouda). Рашэнне пра гэта 12 чэрвеня 2026 года прыняў суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці.

    Наста Роўда — журналістка, дырэктарка выдання «Наша Ніва», вядоўца ютуб-канала «ТОК», дзе размяшчаюцца гутаркі з вядомымі асобамі.

    Гэтаксама 12 чэрвеня 2026 года суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» яшчэ некалькі  старонак у Face­book. Паводле рашэння гэтага суда ў абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўключылі старонку Han­na Liubako­va (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/megaplumpudding), якая належыць журналістцы Ганне Любаковай, сёлета ўганараванай узнагародай Amnesty Inter­na­tion­al Chair 2026 за асвятленне аўтакратыі, рэпрэсій і дэмакратычнага супраціву ў Беларусі.

    «Экстрэмісцкім» суд Глускага раёна прызнаў і змест старонак у Face­book пісьменніцы Югасі Каляды (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/juhasia.kaliada) і юрысткі Ганны Маціеўскай (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/anna.matsiyeuskaya).

    Дарэчы, паводле версіі сайта тэлеканала Bel­sat, менавіта суд Глускага раёна з’яўляецца лідарам па прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» сярод усіх рэгіёнаў Беларусі.

    Рэвізію ў Face­book праводзіла і пракуратура Наваполацка. У выніку 12 чэрвеня 2026 года Наваполацкі гарадскі суд на пазоў пракуратуры  прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт старонкі «Pozirk – Навіны пра Беларусь» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/pozirkonline?locale=ru_RU), афіляванай з незалежным беларускім выданнем «Позірк».

    Скрыншот сайта інфармагенцтва «Позірк»

    Той самы суд 12 чэрвеня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку «Эй Варшава•Новости» ў Face­book (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/profile.php?id=100087178985808&locale=ru_RU).

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ў адпаведнасці з рашэннем суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ад 12 чэрвеня 2026 года ўключылі і старонку ў Insta­gram з назвай bialevich_m (ідэнтыфікатар  https://www.instagram.com/bialevich_m), якая належыць блогеру Мікіту Бялевічу.

    Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс унеслі Insta­gram-акаўнт rightliveli­hood (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/rightlivelihood) і старонку з назвай Right Liveli­hood у Face­book (ідэнтыфікатар  https://www.facebook.com/rightlivelihood). Гэта інтэрнэт-рэсурсы міжнароднага дабрачыннага  фонду і праваабарончай арганізацыі, якая падтрымлівае абаронцаў правоў чалавека. Іх 11 чэрвеня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.