• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА “БАЖ” далучылася да міжнароднай заявы з нагоды зменаў медыйнага заканадаўства Польшчы

    На гэтым тыдні шэраг удзельнікаў “Платформы Грамадскай Салідарнасці” выступілі з заявай з нагоды “нядаўніх падзеяў, якія ўплываюць на стан дэмакратыі і абароны правоў чалавека ў Польшчы”.

    “У прыватнасці, з нагоды сённяшняга канстытуцыйнага крызісу, які нясе сур’ёзную пагрозу прынцыпам вяршэнства права і падзелу ўладаў, а таксама зменаў медыйнага заканадаўства, што ставіць пад пагрозу незалежнасць грамадскага вяшчання”, — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце civicsolidarity.org 12 студзеня.

    “Мы хацелі б выказаць нашу глыбокую заклапочанасць у сувязі з нядаўнімі зменамі ў Закон аб СМІ, якія падпісаў прэзідэнт 7 студзеня 2016 года. Гэтыя папраўкі адмянілі адкрытыя, празрыстыя і канкурэнтныя працэдуры наймання сябраў наглядных і кіраўнічых саветаў у кампаніях грамадскага вяшчання, прадаставілі выканаўчай уладзе выключнае права прызначаць і звальняць кіраўнікоў грамадскіх СМІ і неадкладна звольнілі тагачасных сябраў праўлення Польскай дзяржаўнай службы тэлебачання і радыё.

    Такім чынам, новае заканадаўства дазваляе ўраду ўплываць на рэдакцыйную і стратэгічную пазіцыі грамадскага вяшчання і дае яму рычагі ўплыву, каб заглушыць крытыку ў моманты, калі грамадскія вяшчальнікі найбольш неабходныя.

    Перад прыняццем новае медыйнае заканадаўства было шырока раскрытыкавана міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, польскімі і міжнароднымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і польскімі незалежнымі вяшчальнікамі як несумяшчальнае з дэмакратычнымі прынцыпамі. Пратэсты супраць новага заканадаўства прайшлі па ўсёй Польшчы.

    Акрамя таго, па аналогіі з Законам аб Канстытуцыйным судзе, новы Закон аб СМІ быў прыняты ў паскораным парадку без якіх-кольвек кансультацый з грамадзянскай супольнасцю. Ён уступіў у сілу без належнага перыяду вакацый, які павінен доўжыцца не менш за 14 дзён.

    У апошнія 26 гадоў Польшча і польскае грамадства прайшлі доўгі шлях ад камуністычнага рэжыму да канстытуцыйнай дэмакратыі з актыўнай грамадзянскай супольнасцю. Гэты працэс быў крыніцай натхнення для многіх краін, якія таксама сутыкаюцца з праблемай палітычнай трансфармацыі. Тым не менш, нядаўнія рэформы могуць прывесці да разбазарвання ключавых дасягненняў у галіне дэмакратыі і правоў чалавека.

    Мы рашуча выступаем супраць гэтых рэформ і працэдур, якія выкарыстоўваюцца для іх укаранення. Мы заклікаем польскі ўрад паважаць прынцыпы дэмакратычнай дзяржавы, гарантыі правоў чалавека, замацаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Польшча, а таксама міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека. Мы таксама заклікаем урад прыслухацца да голасу грамадзянскай супольнасці і працаваць у шчыльным супрацоўніцтве з грамадзянскай супольнасцю з мэтай далейшага ўмацавання, а не аслаблення дэмакратыі і абароны правоў чалавека ў краіне. Нагадаем, што галоўныя прынцыпы дэмакратыі ўключаюць у сябе  вяршэнства закона, незалежнасць судовай сістэмы, а таксама свабоду выказвання меркаванняў і адкрытай дыскусіі па пытаннях, якія ўяўляюць грамадскі інтарэс. Сілы ва ўладзе павінны трываць крытыку сваіх дзеянняў і быць гатовымі несці адказнасць за сваю палітыку”.

    Заяву падпісалі больш за 30 арганізацый, спіс якіх можна паглядзець ТУТ.

    Заяўнікі віталі міжнародную ўвагу да ўзнятых пытанняў і настойліва заклікалі Еўрапейскую камісію і іншыя еўрапейскія і міжнародныя інстытуты выкарыстоўваць свае паўнамоцтвы для забеспячэння павагі да канстытуцыйных гарантый, вяршэнства права і асноўных прынцыпаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Польшчы.

    Еўрапейская камісія праводзіла па гэтай тэме дэбаты ў Бруселі 13 студзеня. Па выніках сустрэчы распачата расследаванне адпаведнасці новаўвядзенняў міжнародным прававым абавязальніцтвам Польшчы. Яно мае скончыцца ў сакавіку, а да гэтага справу разгледзіць Венецыянская камісія, экспертны орган па канстытуцыйным праве, — паведаміла брытанская «The Guardian».

    Астанкінізацыя vulgaris

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці