• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пратэстуе супраць блакіроўкі грамадска-палітычных сайтаў

    Блакіроўка сайта charter97.org — гэта ўжо другое цягам месяца рашэнне Міністэрства інфармацыі аб абмежаванні доступа на тэрыторыі Беларусі да папулярных інфармацыйных рэсурсаў. Нагадаем, што ў снежні было прынятае рашэнне пра блакіроўку сайта “Беларускі партызан” (belaruspartisan.org).

    У абодвух выпадках рашэнні аб абмежаванні свабоды выказвання прымаліся непразрыста, без паведамлення, якія менавіта матэрыялы сталі падставай для блакіроўкі, у чым яны парушаюць беларускае заканадаўства. Не было на гэты конт і судовага рашэння.

    Паведамленне на сайце Мінінфарма аб тым, што на сайце “Хартыя’97” (charter97.org) была размешчаная інфармацыя, якая парушае патрабаванні арт. 38 Закона “Аб СМІ”, нічога не тлумачыць, бо сам пералік інфармацыі, забароненай для распаўсюду, вельмі шырокі і, больш за тое, не закрыты.

    Патрабуем ад Міністэрства інфармацыі растлумачыць:

    • якія менавіта прэтэнзіі і да якіх менавіта матэрыялаў былі нагодаю для блакіроўкі сайта “Хартыя’97” (charter97.org), а раней — сайта “Беларускі партызан” (belaruspartisan.org),

    • на падставе якіх менавіта рашэнняў судовых ці іншых органаў прынята рашэнне аб абмежаванні доступа да сайта.

    Лічым блакіроўку сайта “Хартыя’97”, як і блакіроўку сайта “Беларускі партызан” (belaruspartisan.org), недапушчальным абмежаваннем свабоды выказвання, груба парушаючым артыкулы 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародныя абавязальніцтвы краіны.  Звяртаем увагу на абсалютна непразрысты і пазасудовы характар прыняцця Мініфармам рашэнняў аб блакіроўцы сайтаў.

    Патрабуем ад Міністэрства інфармацыі адмяніць рашэнне аб блакіроўцы і аднавіць свабодны доступ да грамадска-палітычных сайтаў charter97.org і belaruspartisan.org.

    Прынята Праўленнем ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 25.01.2018 года

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.