Google выдаліў рэкламу з допытамі беларускіх палітвязняў з YouTube
Google выдаліў рэкламу з допытамі беларускіх палітвязняў з YouTube. Гэта было зроблена пасля скаргі Святланы Ціханоўскай у кампанію. Яна прывяла ў прыклад больш за 40 рэкламных відэа, у якіх можна бачыць прызнанні на камеру Мікалая Брэдзелева, Аляксандра Багданава і іншых.
Ціханоўскай адказаў віцэ-прэзідэнт кампаніі Google Каран Бхаціа:
— Мы выдалілі рэкламныя ролікі, якія вы адзначылі, за парушэнне нашых правілаў. Мы абмежавалі гэтыя рэкламныя акаўнты ад паказу якіх-небудзь дадатковых аб’яў.
Ён таксама паведаміў пра распрацоўку аўтаматычнай сістэмы, якая больш не дазволіць прапагандыстам размяшчаць падобныя ролікі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў