Інстаграм галоўнай рэдактаркі «Белсата» Аліны Коўшык прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі
9 снежня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў інстаграм галоўнай рэдактаркі «Белсата» Аліны Коўшык «экстрэмісцкімі» матэрыяламі, заўважыла «Медыязона. Беларусь».

Аліна Коўшык. Фота: Радыё Свабода
Інфармацыя пра гэта з’явілася ў абноўленым «спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» .
«Экстрэмісцкімі» таксама прызналі фэйсбук-старонку Вольнага хору, інстаграм крамы to_uzajemna, zmahary.krakowa, ціктокі fundacia_tutaka і bambalejlaaa, сайт партыі Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.
Таксама ў спіс патрапіў паблік «Падслухана Пінск».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў