• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: Telegram-канал і Instagram-акаўнт Беларускай службы Польскага радыё

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 6 лютага папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмістцкіх матэрыялаў, які складае на сваім сайце.

    Беларуская служба Польскага радыё

    Беларуская служба Польскага радыё. Скрыншот сайта

    У пералік «небяспечных» уключылі Telegram-канал «Беларуская служба Польскага радыё ǀ Pol­skie Radio dla Zagrani­cy» (ідэнтыфікатар t.me/byplradio) і старонку «bypol­skiera­dio» ў сацсетцы Іnsta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/bypolskieradiо?igsh==MTBiNG1nNHc5NTZIbw==). Змест гэтых рэсурсаў 4 лютага 2025 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Першамайскага раёна Мінска.

    Летась 4 кастрычніка суд Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці прызнаў «экстрэміскай» суполку «Беларуская служба Польскага радыё» ў Face­book.

    5 лютага 2025 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў «экстрэмісцкай» старонку «Пра Вiцебск» у Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/pravicebsk). Гэтым жа рашэннем суда ўжо другі раз прызнаны  «экстрэмісцкім» YouTube-канал «Народны дэпутат» (ідэнтыфікатар youtube.сom/@vtb.NarDEP.onIine ). Абодва рэсурсы транслююць навіны з жыцця Віцебскай вобласці.

    У абноўлены спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў трапілі і два ўкраінскія інфармацыйныя рэсурсы. Гэта акаўнт у Tik­Tok з назвай «onlineua» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@onlineua?lang=ru-RU), а таксама лагатып гэтага рэсурсу — надпіс «ONLINE.UA» чорным колерам на жоўтым фоне.  Адпаведнае рашэнне прыняў 3 лютага 2025 года суд Лідскага раёна Гродненскай вобласці.

    «Небяспечным» прызнаны і сайт «ukr.net це мiй iнтернет!» (ukr.net). Ён трапіў у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле рашэння суда Горацкага раёна Маглёўскай вобласці ад 5 лютага 2025 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці