«Экстрэмісцкімі» прызналі сацсеткі Вадзіма Мажэйкі і YouTube-канал Паўла Латушкі
Міністэрства інфармацыі 4 сакавіка 2025 года абнавіла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Фото: pexels.com
Паводле спіса на сайце ведамства, «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» абвешчаныя сацыяльныя сеткі і месенджары Вадзіма Мажэйкі — палітычнага аналітыка і кансультанта, рэдактара «Беларускага Штогодніка». Адпаведнае рашэнне вынес 28 лютага 2025 года суд Ленінскага раёна Гродна. У «экстрэмісцкі» спіс трапілі:
- Telegram-канал з назвай «МОЖЕЙКО/MAŽEJKA» (ідэнтыфікатар https://t.me/mazejka),
- Telegram-чат «MAŽEJKA chat»,
- Instagram-акаўнт «Вадим Можейко» (ідэнтыфікатар instagram.com/vadimmojeiko),
- Facebook-акаўнт «Вадим Можейко» (ідэнтыфікатар facebook.com/vadimmojeiko),
- старонка ў сацсетцы «ВКонтакте» з назвай «Вадим Можейко» (ідэнтыфікатар vk.com/id17433625),
- старонка ў сацсетцы «Одноклассники» «Вадим Можейко» (ідэнтыфікатар ok.ru/profile/588111929860).
Рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва ад 28 лютага 2025 года «экстрэмісцкім» прызнаны сайт грамадскай ініцыятывы «*Честные люди» з ідэнтыфікатарам honestby.substack.com.
28 лютага 2025 года суд Клімавіцкага раёна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» Telegram-канал з назвай «Климовичи» (ідэнтыфікатар t.me/klimovichy). Гэты рэсурс з мясцовымі навінамі мае ўсяго 14 падпісчыкаў.
«Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест YouTube-канала «Павел Латушко» (ідэнтыфікатар youtube.com/@PavelLatushka). Гэта афіцыйны канал апазіцыйнага палітыка. Рашэнне 28 лютага 2025 года прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
