• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каму належаць папулярныя FM-станцыі ў Беларусі

    ​У ТОП-10 найбольш папулярных радыёстанцый у Беларусі ўваходзяць як прыватныя, так і дзяржаўныя кампаніі. Паводле дасьледаваньня лябараторыі «Новак», у тройку найбольш папулярных радыёстанцый у межах Беларусі ўваходзяць: «Радио Рокс», «Новое радио», «Юмор ФМ».

    Свабода паглядзела, каму належаць самыя папулярныя радыёстанцыі.

    1b1d214d-5a18-45a1-a357-7b3096c49320_w1597_n_r0_s.jpg

    Першае месца ў дасьледаваньні «Новак» займае «Радио Рокс», і хоць у Расеі ёсьць станцыя з такой жа назвай, беларускі «Рокс» належыць беларускай кампаніі.

    «Новое радио» — гэта радыё Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, «Юмор ФМ» таксама належыць беларускай кампаніі, хоць і мае аналяг у Расеі.

    Таксама беларускія — «Авторадио» і «Радыё Relax». Гэта Свабодзе пацьвердзіў праграмны дырэктар радыёстанцый «Авторадио», «Юмор ФМ» і «Радыё Relax» Аляксандар Ажынскі.

    Чацьвёртым у рэйтынгу папулярнасьці названае «Русское радио», якое збольшага рэтрансьлюе кантэнт з расейскага «Русского радио», але пры гэтым належыць беларускай прыватнай кампаніі, пра што Свабодзе паведамілі ў гэтай рэдакцыі. «Радио Рокс» і «Русское Радио» зарэгістраваныя ў Менску па адным адрасе.

    Далей у рэйтынгу ідуць радыёстанцыі, якія маюць дзяржаўнае фінансаваньне: «Юнистар» (радыё БДУ), «Пилот ФМ» (БРСМ), «Радиус ФМ» (Белтэлерадыёкампанія), «Душевное радио» (БРСМ).

    Радыёстанцыя «Мелодии века» належыць прыватнай беларускай кампаніі, а замыкае дзясятку «Радио Гродно», гэта радыёстанцыя дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Гародні.

    Рэйтынг самых папулярных станцый у Менску ўзначальваюць «Юнистар», «Русское радио» і «Новое радио».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці