• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адукацыйныя івенты, прысвечаныя процідзеянню сэксуалізаванаму харассменту і дыскрымінацыі

    BYSOL запрашае прадстаўнікоў арганізацый, ініцыятыў і актывістаў узяць удзел у адукацыйных івентах, прысвечаных супрацьдзеянню сэксуалізаванаму харассменту і дыскрымінацыі.

    Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Hele­na Lopes для pexels.com

    BYSOL ладзіць серыю падзеяў, каб дапамагчы беларускім арганізацыям і актывістам лепш разумець, што такое характар, як яго своечасова заўважаць і прадухіляць. Мы падзелімся вопытам BYSOL аб тым, як працаваць са складанымі сітуацыямі ўнутры каманды, з партнёрамі і грамадствам.

     

     Міфы і факты аб харассмэнце

    15 снежня, 18:00 па Варшаве / 19:00 па Вільні, анлайн

    Пагаворым пра антыхарасмент палітыкі, абмяркуем рэальныя кейсы харассмента і іх наступствы, а таксама прааналізуем даследаванні аб наступствах харассмента.

    Бонус: можна будзе прайсці ананімны тэст, каб зразумець, наколькі вы разбіраецеся ў тэме.

    Дыскусію вядзе Лена Агарэлышава, гендэрная даследчыца, магістр сацыялогіі.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Як супрацьдзейнічаць харассменту? Агляд інструментаў

    18 снежня, 18:00 па Варшаве / 19:00 па Вільні, анлайн

    Сустрэча прысвечана таму, як зрабіць арганізацыю ці ініцыятыву бяспечнай для каманды і бенефіцыяраў, і разгледзім канкрэтныя метады працы.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Публічная дыскусія

    23 снежня, 14:00 па Варшаве / 15:00 па Вільні. Месца: студыя «Еўрарадыё» ў Варшаве

    Мадэраваная дыскусія на пляцоўцы «Еўрарадыё» з удзелам гендэрных экспертак і прадстаўнікоў BYSOL — адказы на самыя гарачыя і папулярныя пытанні.

    Мадэратар: Сяргей Падсасонны

    Спікеры: Наста Базар, Зміцер Ягораў, Тарас Тарналіцкі

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці