«Дзень адчыненых дзвярэй». Як працуе інфармацыйны аддзел БАЖ? Анлайн – 27 траўня
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Сёлета Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыць сваё 30-годдзе. Мы многа пішам і здымаем пра калег, медыясектар, магчымасці. Але тое, як працуе сам БАЖ, часта застаецца па-за кадрам. Таму ў аўторак, 27 траўня, а 19‑й чакаем вас на «Дзень адчыненых дзвярэй».
Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі раскажа пра «ўнутранку» інфармацыйнай працы:
- Як БАЖ сочыць за журналісцкімі падзеямі ў Беларусі, Літве, Украіне і нават у Бруселі. Адкуль бяром інфармацыю і на што рэагуем;
- Што з этыкай, прынцыпамі праваабарончай дзейнасці;
- Хто і як вырашае: пра што пішам, а пра што — не. І ці здымаем мы матэрыялы з сайта;
- Якія сэрвісы ёсць на сайце БАЖ, дзе што шукаць, каб хутчэй знайсці і скарыстацца;
- За чый кошт банкет: хто фінансава падтрымлівае БАЖ, і як данаты дапамагаюць нам працаваць.
Пра гэта і не толькі 27 траўня а 19:00 па Мінску, Вільні і Кіеве (18:00 па Варшаве) пагаворым анлайн у Zoom.
Рэгістрацыя ўжо закрыта, але глядзіце трансляцыю на YouTube
Для вашай бяспекі, можна не ўключаць камеру і мікрафон. Пытанні можна задаваць тэкстам у чаце. Можна загадзя перайменавацца. Усё для максімальнай бяспекі.
Нагадаем, лукашэнкаўцы прызналі БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем». Нягледзячы на гэта, мы працягваем сваю працу.
Да сустрэчы ў аўторак 27 траўня!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў