Адкрыты набор у Акадэмію беларускай дыпламатыі (дэдлайн — 8 красавіка)
Кампус палітычнай навукі аб’явіў чарговы набор у Акадэмію беларускай дыпламатыі. Гэты адукацыйны курс дапаможа па палічках раскласці, што адбываецца сёння ў свеце, і якое месца Беларусі ва ўсім гэтым. Новая эдыцыя будзе прысвечана рэгіянальнай бяспецы як ключавой рамцы для разумення сучаснага становішча Беларусі.

Гэтае выданне Акадэміі прысвечана рэгіянальнай бяспецы як ключавой рамцы для разумення сучаснага становішча Беларусі. Праграма спалучае трывалую тэарэтычную базу з практычнай даследчай працай: удзельніцы і ўдзельнікі не толькі пазнаёмяцца з падыходамі да аналізу бяспекі ў свеце, але і самі стануць часткай даследчага працэсу.
У межах курса вы будзеце аналізаваць, як Беларусь успрымаецца з перспектыў Украіны, Расіі, Еўрапейскага саюза і ЗША, а таксама як змяняецца яе роля ў кантэксце вайны і рэгіянальных трансфармацый.
Для каго?
- беларусак і беларусаў ва ўзросце 18–30 гадоў
- тых, хто цікавіцца міжнароднымі адносінамі і бяспекай
- студэнтак і студэнтаў, даследчыц і даследчыкаў
- тых, хто імкнецца развівацца ў сферы аналітыкі, міжнародных адносін або публічнай палітыкі
- неабходны ўзровень англійскай мовы – не ніжэй за B2
Спікеры
- Mathieu Boulègue, незалежны даследчык і кансультант у сферы міжнародных канфліктаў і бяспекі.
- Аляксей Юсупаў, дырэктар прадстаўніцтва Рэгіянальнага офіса Дыялог Усходняя Еўропа.
- Андрэй Бушыла, былы кіраўнік дэпартамента Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы МЗС Беларусі.
- Павел Мацукевіч, былы дыпламат, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй.
- Дар’я Урбан, кіраўніца даследчай каманды Цэнтра новых ідэй, сацыялагіня.
- Валянціна Чэкан, кансультантка па пытаннях дзелавых камунікацый і публічных выступаў, Speaker-coach TEDxMinsk, TEDxWomen, TEDxYouth.
- Рыгор Астапеня, PhD, дырэктар Belarus Initiative, Chatham House, заснавальнік Цэнтра новых ідэй.
Гэта магчымасць атрымаць практычныя навыкі аналізу і міжнародных адносін за 2 месяцы.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
З пытаннямі можна звяртацца на пошту info@politicalcampus.co
@bajmedia