Конкурс для незалежных даследчыц і даследчыкаў (да 20 жніўня)
Банк Ідэй абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў, што датычацца палітыкі, эканомікі і грамадства Беларусі. Заяўку можна падаць індывідуальна ці ад даследчай (экспертнай) групы.
Што прапануюць?
- Фінансавая падтрымка даследавання — да 5000 € брута.
- Публікацыя вынікаў на платформе Банк Ідэй.
Заяўку можна падаць індывідуальна ці ад даследчай (экспертнай) групы.
Хто можа ўдзельнічаць?
- Беларускія даследчыцы і даследчыкі, эксперткі і эксперты, аналітыкі з досведам не менш за 2 гады (у камандзе — для галоўнага даследчыка/цы).
- Тыя, хто мае партфоліа прыкладаў даследаванняў або аналітычных публікацый.
- Тыя, хто пражывае і мае банкаўскі рахунак у краінах ЕС ці Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі).
На якія тэмы могуць быць даследаванні?
Палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя даследаванні пра Беларусь — унутры краіны або ў дыяспары.
Праект можа рэалізоўвацца на беларускай, рускай ці англійскай мовах.
Тэрмін даследавання: да 3 месяцаў.
Вынікі павінны быць прадстаўлены не пазней за 15 снежня 2025 года.
Каб удзельнічаць:
1. Запампуйце і запоўніце шаблон заяўкі.
2. Прайдзіце рэгістрацыю, там жа прымацуйце сваю заяўку.
3. Скрыжуйце пальчыкі і чакайце вынікаў!
Дэдлайн: 20 жніўня 2025 года (уключна).
