БАЖаўцы ўзялі ўдзел у бульбяным фэсце
"Германавіцкі бульбяны калейдаскоп" – бульбяны фэст пад такой назвай адбыўся ў вёсцы Германавічы, што ў Шаркаўшчынскім раёне. Яго зладзілі мясцовыя жыхары пры дапамозе краяўзнаўцы Ады Райчонак і Глыбоцкай суполкі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
«Германавіцкі бульбяны калейдаскоп» – бульбяны фэст пад такой назвай адбыўся ў вёсцы Германавічы, што ў Шаркаўшчынскім раёне. Яго зладзілі мясцовыя жыхары пры дапамозе краяўзнаўцы Ады Райчонак і Глыбоцкай суполкі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
На фэсце прысутнічалі журналісты з Віцебскай і Полацкай суполак ГА “БАЖ». Як і глыбоцкія калегі, яны спрычыніліся да свята, падрыхтаваўшы насценгазеты на тэму бульбы, чыпсаў і шкоднікаў бульбы – каларадскіх жукоў. Да таго ж, глыбачане намалявалі вясёлыя плакаты, адпаведныя тэме і сучасным рэаліям.
На фота: БАЖаўцы Алена Сцяпанава (Віцебск), Павел Левінаў (Віцебск), Таццяна Смоткіна (Глыбокае)
Акрамя звычайнай працы па асвятленні мерапрыемства, журналісты змаглі на фэсце і адпачыць.
На імпрэзе Было прадстаўлена больш за дзясятак розных страваў з бульбы. Асноўная ўвага надавалася дранікам – іх гатавалі на працягу амаль усяго мерапрыемства.
Таксама ўсе ахвотныя ўдзельнічалі ў конкурсах, танчылі і спявалі разам з Таццянай Матафонавай і Георгіем Станкевічам.
Па словах шматлікіх наведнікаў, першы бульбяны фэст атрымаўся. Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што ён будзе ладзіцца штогод.
На гэтую ж тэму:
Германавіцкі бульбяны калейдаскоп
«Бульба-фэст» пад Шаркаўшчынай сабраў цудоўных гаспадынь, а ў якасці гасцей — нават міліцыянераў
«Бульбяны» фэст у Германавічах
Фестиваль драников под открытым небом
У Германавічах прайшоў «бульбяны фэст» (фота)
Клецки, драники и «бульбяной стриптиз» — в Германовичах прошел фестиваль картофельных блюд